Вы тут

БДЭУ зладзіць святочны канцэрт з нагоды юбілею


18 мая ў 10:00 з адрасе вул. Свярдлова, 7 (вучэбны корпус №5) адбудзецца пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта. У 17:00 па адрасе праспект Партызанскі, 26 (актавая зала навучальнага корпуса №2) пройдзе святочны канцэрт.


У мерапрыемствах, прымеркаваных да юбілею, прымуць удзел дзяржаўныя дзеячы, знакамітыя выпускнікі і замежныя госці.

20 мая Беларускаму дзяржаўнаму эканамічнаму ўніверсітэту спаўняецца 85 гадоў. За доўгія гады, на працягу якіх універсітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць, сцены ВНУ пакінулі больш як 165 тысяч высакакласных спецыялістаў, сярод якіх 42 міністра, вядомыя дзяржаўныя дзеячы, уладальнікі і дырэктары буйных прадпрыемстваў. За гэты час БДЭУ набыў апраўданы статус вядучай вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы кадраў эканамічнага профілю ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».