Вы тут

Цікавыя мерапрыемствы Беларусі і замежжа


19 мая а дзявятай вечара пачнецца начная праграма ў сядзібе Агінскага ў Залессі. Працягнецца да трох раніцы наступнага дня. Адкрыццё запланавана ў чароўным месцы — на возеры. Чаго чакаць ад праграмы? Майстар-класы, інтэрактывы, унікальны выставачны праект... Усё гэта заяўлена ў праграме. Але калі чакаць нечаканага, адбудзецца незвычайнае.


У Сан-Джыміньяна, у сэрцы Тасканы... З 15 па 17 чэрвеня там пройдзе сярэднявечны фестываль Феры Месіум. Хоць гэтыя максімальна прыбліжаныя да ранейшых гістарычныя дзеі з вялікім парадам, забаўкамі кшталту перацягвання каната і кірмашом праводзяцца
ў нашым часе ўсяго чвэрць стагоддзя, сам гарадок Сан-Джыміньяна вядомы яшчэ з папярэдняй эры. Ён размешчаны на вяршыні пагорка, з якога Таскана выглядае карцінкай на сподачку. Зрэшты, і Сан-Джыміньяна — прыгожы і захапляльны. Як туды трапіць? Самалётам да Фларэнцыі ці Пізы, адтуль аўтобусам.


У Шрусберы шмат прыгожага, а 23 і 24 чэрвеня там можна пакаштаваць шмат смачнага. Але не толькі дзеля таго, каб паесці і парадаваць вока прыгожым, варта наведаць Шрусберы. Ёсць іншыя, больш вытанчаныя нагоды: да вас тут пабылі Даніэль Дэфо і Чарльз Дыкенс, а Чарльз Дарвін удастоіў Шрусберы нават тым, што ў ім нарадзіўся.


Цалкам магчыма, што ежа ў Суле акажацца смачнейшай за тую, што падаецца ў Шрусберы. У парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі «Сула», што недалёка ад Рубяжэвіч, днямі адбудзецца фестываль «Сульскі замак». Там, дзе і без таго штодня ажывае рамантычнае «ўчора», 19 і 20 мая разгорнецца сапраўдны сярэднявечны горад з гуллівым кірмашом, на якім можна будзе заняцца баявымі мастацтвамі, танцамі, стральбой з арбалетаў і лукаў, кіданнем ножыкаў, фехтаваннем, расколам камянёў ды іншымі нештодзённымі справамі.


З 24 мая па 3 чэрвеня ў вёсцы Хэй-он-Уай (гэта Уэльс) праходзіць літаратурны фестываль, які часам называюць сумессю міжнароднай канферэнцыі і вяселля — такі ён прадстаўнічы і нефармальны. Уявіце сабе маляўнічыя краявіды, мноства антыкварных крамаў, расчыненыя насцеж вокны, у якіх спрэс кнігі, кнігі, кнігі... Бясконцыя абмеркаванні сюжэтаў, сустрэчы з жывымі героямі... Нешта чароўнае. Для дзяцей — асобная праграма. Зрэшты, дзяцей там можна сустрэць проста як грыбы на палянках: сядзяць, захопленыя, і чытаюць, чытаюць...

Загаловак у газеце: Далёка і блізка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».