Вы тут

Ячная каша па-закарпацку


Той, хто не любіць ячную кашу, проста не ўмее яе смачна гатаваць.


Спатрэбіцца: фасоля (можна ўзяць і белую, і чырвоную) — 100 г; ячныя крупы — 200 г; ялавічына — 300 г; морква — 1 шт.; цыбулю рэпчатая — 1 шт.; смятана — 2 ст. л.; таматны соус — 1 ст. л.; зяленіва — 1 пучок; перац чылі — 1 ч. л.; алей — 3 ст. л;
перац чорны; соль — на
смак.

Ячныя крупы і фасолю прамыць і замачыць у халоднай вадзе на дзве гадзіны. У каструлі на алеі прытушыць ялавічыну, парэзаную буйнымі кавалачкамі з дабаўленнем чылі, солі і перцу. Lадаць цыбулю, моркву, патушыць да празрыстасці цыбулі. Дадаць таматны соус і патушыць пару хвілін. Туды ж — фасолю, ячныя крупы. Усё заліць вадой, каб пакрывала змесціва. Тушыць на слабым агні гадзіну. Заправіць смятанай і патушыць яшчэ 20 хвілін. Дадаць зяленіва.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.