25 Май, пятніца

Вы тут

Кабякоў наведаў выстаўку "ТІБО-2018"


Андрэй Кабякоў азнаёміўся з цэнтральнай экспазіцыяй на выстаўцы "ТІБО-2018" - стэндам "IT-краіна Беларусь". Кіраўніку ўрада прадэманстравалі інавацыйныя распрацоўкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій дзяржорганаў і беларускіх IT-кампаній, рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, а таксама магчымасці прымянення гэтых распрацовак у ахове здароўя, адукацыі, сферы грамадскай бяспекі, транспартнай сферы, сельскай гаспадарцы.


Асаблівую цікавасць выклікалі стэнды Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі. Міністэрства аховы здароўя прадставіла рабочае месца ўрача агульнай практыкі з магчымасцю выпіскі электронных рэцэптаў. Цікавы праект прэзентавалі на "ТІБО" і ў Мінадукацыі - мадэль сучаснага класа, аснашчанага інтэрактыўнай вучэбнай панэллю і індывідуальнымі планшэтамі для вучняў і педагога, што дазволіць дабіцца максімальнай візуалізацыі і індывідуалізацыі працэсу навучання на прыкладзе рэальных міні-ўрокаў.

На цэнтральнай экспазіцыі выстаўкі былі прадстаўлены і іншыя цікавыя праекты - экалагічныя карты горада, сістэма кантролю легальнасці тавараў на базе Rfid-тэхналогіі, праграмнае забеспячэнне для дакладнага земляробства, электронная гандлёвая пляцоўка, праграмнае забеспячэнне для дакладнага земляробства.

У гэтым годзе ў "ТІБО" прымае ўдзел Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Беларусі, свае распрацоўкі тут прадстаўляюць НЦЭП і НЦАТ. На агульным стэндзе з ААЦ інфраструктурны аператар beCloud арганізаваў тэставую зону сувязі 5G з базавай станцыяй.

Прэм'ер-міністр таксама наведаў нацыянальныя экспазіцыі Казахстана (краіны-партнёра форуму ў гэтым годзе) і Азербайджана.

Выстаўка "ТІБО" пачала работу 15 мая. У ёй прымаюць удзел больш за 100 кампаній, якія прадстаўляюць прадукцыю з 15 краін (Беларусь, Азербайджан, Арменія, Вялікабрытанія, Егіпет, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Літва, Польшча, Расія, ЗША, Турцыя, Украіна, Японія).

У гэтым годзе на "ТІБО" дэманструюць дасягненні ў робататэхніцы, новыя мабільныя сэрвісы і дадаткі, інфармацыйныя тэхналогіі для гарадскога сектара і ЖКГ, геаінфармацыйныя і навігацыйныя тэхналогіі. Арганізатары робяць акцэнт на падтрымцы стартапаў і папулярызацыі IT сярод моладзі.

Выстаўка з'яўляецца часткай XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2018". Работа форуму прадоўжыцца па 18 мая.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму быць сярэднім спецыялістам эканамічна нявыгадна?

Чаму быць сярэднім спецыялістам эканамічна нявыгадна?

Грамадству патрабуюцца творчыя асобы.

Грамадства

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Як вы думаеце, ці шмат страў можна прыгатаваць з буракоў?