Вы тут

Новую форму ў рабоце педыятраў паспрабавалі ў Гродне


Што з гэтага атрымалася?


Пакуль гаворка ідзе пра адну дзіцячую амбулаторыю ў маладым і найбуйнейшым мікрараёне города — Альшанцы. Тут у якасці эксперымента паспрабавалі работу педыятрычнай каманды.

Як расказала галоўны ўрач Гродзенскай дзіцячай паліклінікі № 2 Жанна ЦЮЛЬКІНА, гэта новаўвядзенне апраўдвае сябе ў вялікім мікрараёне, які хутка расце і дзе адчуваецца сур'ёзная загружанасць педыятраў. Так, у 2014 годзе, калі амбулаторыя адкрывалася, яна абслугоўвала 2300 дзяцей, а цяпер колькасць маленькіх пацыентаў вырасла да 9373.

— Мы вырашылі на этапе першаснай дапамогі, максімальна набліжанай да месца жыхарства пацыентаў, паспрабаваць работу каманды, у склад якой уваходзяць урач, медсястра і памочнік урача. Апошні — гэта фельчар, які частку функцый педыятра можа выканаць самастойна: правесці першасны агляд, зрабіць ЭКГ, выдаць неабходную даведку, наведаць пацыента, карацей кажучы, акумуляваць на сабе частку руціннай працы, — кажа суразмоўніца.

Усяго створаны дзве такія каманды, якія знаходзяцца ў кабінеце здаровага дзіцяці, што дазваляе яму працаваць у дзве змены. Кіраўніцтва дзіцячай паліклінікі лічыць, што эксперымент можна лічыць удалым і такую практыку работы трэба выкарыстоўваць у амбулаторыях новых мікрараёнаў.

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Удалы эксперымент

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».