Вы тут

Кібер-рызыка - у пераліку асноўных відаў аперацыйнай рызыкі банкаў


Пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 27 красавіка 2018 года нумар 196 пералік асноўных відаў аперацыйнай рызыкі банкаў дапоўнены кібер-рызыкай, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.


"Кібер-рызыка вызначана як рызыка ўзнікнення ў банка страт і (або) дадатковых затрат з-за проціпраўных дзеянняў пабочных асоб у адносінах да камп'ютарных і інфармацыйных сістэм або сетак, сістэм сувязі, інфармацыйных рэсурсаў і патокаў банка, што праводзяцца з дапамогай інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій", - адзначылі ў прэс-службе.

Яна ўзнікае ў выніку ўздзеяння на камп'ютарныя і інфармацыйныя сістэмы або сеткі, сістэмы сувязі, інфармацыйныя рэсурсы і патокі банка з мэтай атрымання несанкцыянаванага доступу да інфармацыі, што апрацоўваецца і (або) захоўваецца ў інфармацыйнай сістэме банка, і інфармацыйных патокаў, парушэння функцыянавання інфармацыйнай сістэмы і (або) сістэмы абароны інфармацыі. Гэта адбываецца з дапамогай укаранення шкоднага праграмнага забеспячэння альбо іншых дэструктыўных уздзеянняў, крыніцай якіх з'яўляюцца інтэрнэт ці іншыя знешнія інфармацыйныя сеткі і сістэмы.

З уключэннем кібер-рызыкі ў агульную сістэму кіравання рызыкамі банка на яе будуць распаўсюджвацца ўсе патрабаванні, якія выстаўляюцца да арганізацыі кіравання асноўнымі відамі рызык, уключаючы адказнасць органаў кіравання банка, вызначэнне рызыка-талерантнасці, распрацоўку лакальных нарматыўных прававых актаў, ажыццяўленне працэсу кіравання рызыкай, правядзенне стрэс-тэсціравання, складанне і прадстаўленне кіраўніцкай справаздачнасці і іншыя элементы сістэмы.

Пастанова накіравана на ўдасканаленне кіравання рызыкамі ва ўмовах развіцця сучасных напрамкаў і тэхналогій банкаўскай дзейнасці, звязаных з лічбавізацыяй эканомікі.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Грамадства

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.