25 Верасень, аўторак

Вы тут

Зборная краіны завяршыла самы правальны чэмпіянат свету


Дацкі Капенгаген стаў для нас вельмі сумным, сёлетняе планетарнае першынство адзначылася, як самае няўдалае за апошнія гады, калі не сказаць — у гісторыі. З сямі паядынкаў беларусы пацярпелі сем паражэнняў і закінулі толькі 8 шайбаў, прапусціўшы пры гэтым 36.


Сем хакеістаў зборнай так і не змаглі адкрыць бамбардзірскі лік на турніры. Ніводнага выніковага бала не набралі Артур Гаўрус, Крысціян Хенкель, Яўген Лісавец, Арцём Дзямкоў, Арцём Кіслы, Мікіта Усціненка і Уладзімір Дзянісаў.

Нагадаем, пасля паражэння ад расіян пасаду галоўнага трэнера зборнай пакінуў Дэйв Льюіс, выконваючым абавязкі галоўкама нацыянальнай каманды быў прызначаны Сяргей Пушкоў, але і гэтая экстранная замена на трэнерскай пасадзе не змагла ўзбадзёрыць каманду і змяніць гульню зборнай. Мы прайгравалі і грандам, і сераднякам, і камандзе, здавалася б, роўнай па сілах. З нулём ачкоў зборная Беларусі займае на чэмпіянаце свету — 2018 15-е месца, у абноўленым рэйтынгу ІІХФ, які будзе сфарміраваны пасля заканчэння турніру ў Даніі, наша каманда апусціцца на тры пазіцыі і з 11-га месца перамесціцца на 14-е, вышэй за нас паднімуцца Францыя, Латвія і Данія.

Налета беларусы выступяць у дывізіёне І групы А, нашымі сапернікамі стануць каманды Казахстана, Венгрыі, Славеніі, Літвы і Рэспублікі Карэя.

В. а. галоўнага трэнера зборнай Беларусі Сяргей ПУШКОЎ:

— Пра якую можна казаць ацэнку, калі задача не выканана? Каманда пакідае элітны дывізіён. На гэтым чэмпіянаце свету, дзе гуляюць найлепшыя выканаўцы сусветнага хакея, не супастаўныя з нашым чэмпіянатам хуткасці. Мы саступілі ў стварэнні і рэалізацыі момантаў. Было відаць, што і мінскае «Дынама» на працягу ўсяго сезона выступала не так добра. Усё ж такі асноўныя гульцы — хакеісты мінскага клуба. Шкада, што не ўсе прыехалі ў нацыянальную каманду, у гэтым выпадку яна выглядала б нашмат мацнейшай. Трэба час, каб усё прааналізаваць.

Варатар зборнай Беларусі Віталь Трус:

— Не ведаю, што і сказаць. Усе згулялі на гэтым чэмпіянаце дрэнна.

Нападаючы зборнай Беларусі Ягор Шаранговіч:

— У апошнім матчы забілі чатыры галы, як за ўвесь чэмпіянат. Большасць два разы рэалізавалі і ў роўных складах два добрыя галы забілі. Вось гэтага нам на працягу ўсяго чэмпіянату не хапала. Хацелася выйграць хоць апошні матч. Пакідаем чэмпіянат з не вельмі добрымі пачуццямі, таму што пакідаем і элітны дывізіён. Няма пазітыву наогул. Але спадзяемся хутка вярнуцца.

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты чэмпіянату свету. За выхад у медальны раўнд Расія пазмагаецца з Канадай, ЗША — з Чэхіяй, Фінляндыя — з Швейцарыяй, а Швецыя — з Даніяй.

Чвэрцьфіналы пройдуць у Капенгагене і Хернінгу сёння, 17 мая.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Развітанне з элітай

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі. 

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.