Вы тут

Каб не адмовіліся ад памяці...


У выдавецтве «Народная асвета» выйшла перавыданне рамана Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век».


Перавыданне прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння вядомага кіргізскага пісьменніка. Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што ў свой час гэту кнігу, як і іншыя творы Чынгіза Айтматава, добра ведалі на ўсёй савецкай прасторы і ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, Амерыцы...

— Раман расказвае пра тое, што людзі не павінны пакідаць сваю гісторыю і памяць, забывацца на традыцыі... Хочацца, каб сонца прозы Чынгіза Айтматава, якое перададзена на 150 мовах свету, сонца яго перакананняў, гістарычнай памяці і павагі да традыцый папярэдніх пакаленняў распаўсюдзілася на наша штодзённае жыццё, каб яно знайшло адлюстраванне і ў выхаванні дзяцей, і праз ушанаванне традыцый іншых народаў, — пажадаў міністр.

Дарэчы, кніга «І вякуе дзень даўжэй за век» не адзіная ў творчасці Айтматава, якую можна прачытаць на беларускай мове.

Сёлета абноўленае выданне «Бураннага паўстанка» было прэзентавана на 47-м Лонданскім кніжным кірмашы. Па адным паасобніку перададзена ў Беларускую бібліятэку імя Францыска Скарыны ў Лондане і ў лонданскую Акадэмію імя Чынгіза Айтматава.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў Беларусі Кубанычбек Амураліеў заўважыў:

— У сваёй кнізе Айтматаў, здавалася б, проста расказвае пра жыццё рабочага. Аднак пачынаеш чытаць, і раман адкрывае парад табой глыбінныя сэнсы, як гэта адбываецца, напрыклад, у легендзе аб манкурце. Чалавек, які губляе памяць і мінулае, які страчвае самога сябе, здольны на жахлівыя ўчынкі. Пісьменнік папярэджвае нас аб такім духоўным бяспамяцтве.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».