Вы тут

«Перакрыў кісларод» прадпрыемству


У сталіцы праваахоўнікі за здзяйсненне крадзяжу 2,18 тоны тэхнічнага вадкага кіслароду затрымалі 53-гадовага работніка аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў.


На апошнім мужчына працаваў кіроўцам. Устаноўлена, што шляхам зліву з цыстэрнаў ён здзейсніў крадзеж тэхнічнага вадкага кіслароду для наступнай рэалізацыі суб'екту гаспадарання на тэрыторыі іншага раёна сталіцы. Мужчыну затрымалі з доказамі віны. Грамадзянін яе прызнаў. Агульная сума скрадзенага склала каля 800 рублёў, паведамілі ў Кастрычніцкім РУУС г. Мінска. Грамадзяніну пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ ці штрафу, папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў ці арышт, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».