Вы тут

У Беларусі плануецца стварыць яшчэ больш за 20 эталонаў


А праект новай рэдакцыі Закона «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў» будзе ўнесены ў парламент у чэрвені

Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар НАЗАРАНКА.


«Мінулая версія закона запатрабавала перагляду з улікам падыходаў, звязаных з развіццём навукі і тэхнікі, інтэграцыйных працэсаў у рамках ЕАЭС, — сказаў Віктар Назаранка. — Гэты закон у бягучым месяцы праходзіць публічнае абмеркаванне. Мы правялі некалькі грамадска-кансультатыўных саветаў, абмяркоўвалі шэраг пытанняў з органамі дзяржаўнага кіравання. Тэма ёмістая, і абмеркаванне было дэталёвае». Ён таксама адзначыў, што ў маі праект будзе ўнесены ва ўрад, а ў чэрвені — у парламент.

Праект рэдакцыі закона ўлічвае дакументы міжнародных арганізацый па метралогіі, вопыт Еўрапейскага саюза; адпавядае палажэнням Дагавора аб ЕАЭС і досыць дэмакратычны ў адносінах да прамысловай метралогіі. Старшыня камітэта па стандартызацыі адзначыў, што паняцці метралогіі, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі неаддзельныя. «Вытворчасць прадукцыі звязана з вымярэннямі. Вельмі важна не проста задэклараваць, што той ці іншы тавар адпавядае характарыстыкам, а дакладна адзначыць іх, каб прыняць патрэбныя рашэнні і давесці гэтую інфармацыю да спажыўца».

Сусветны дзень метралогіі адзначаецца 20 мая. Да яго ў нашай краіне прымеркавана правядзенне розных мерапрыемстваў. Арганізацыі Дзяржстандарта правядуць у рэгіёнах краіны дні адкрытых дзвярэй, семінары, тэматычныя заняткі, накіраваныя на прыцягненне ўвагі да метралагічнай дзейнасці як важнага складніка забеспячэння якасці і канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і паслуг.

Пры падтрымцы дзяржавы створана сучасная эталонная база. Яна ўключае 54 дзяржаўныя эталоны і будзе пашырацца з улікам развіцця тэхнічнага патэнцыялу краіны. Плануецца ў перыяд да 2020 года стварыць яшчэ 20 эталонаў для развіцця атамнай энергетыкі і звязаных з ёй тэхналогій, сферы інфармацыйных тэхналогій, кантролю якасці паліўна-энергетычных рэсурсаў, абароны ад надзвычайных сітуацый, медыцынскіх паслуг, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».