Вы тут

Брама творчасці і мары


Брама творчасці і мары

15 мая свае першыя крокі да мары зрабілі фіналісты Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “БрамаМар”.

Сёлета ён ужо восьмы па ліку, але гэтым роазам яго арганізатарамі сталі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Выдавецкі дом «Звязда», рэдакцыі часопісаў «Маладосць» і «Бярозка», а таксама — на правах ранейшага арганізатара, заснавальніка і носьбіта ідэі — Інстытут журналістыкі БДУ, кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі.

Афіцыйнымі партнёрамі конкурсу з гэтага года з'яўляюцца выдавецтвы «Беларусь», «Беларуская энцыклапедыя»  імя П. Броўкі, «Чатыры чвэрці». Менавіта яны прадаставілі кнігі, якія былі ўручаны фіналістам у якасці прызоў. Акрамя таго, кожны студэнт-фіналіст атрымаў у падарунак экземпляр часопіса “Маладосць”, кожны школьнік — часопіс “Бярозка”.

Фінальныя мерапрыемствы конкурсу наведала каля 90 чалавек. Удзельнікі школьнай часткі —  “БрамаМар-юні” — прыехалі ў Мінск з розных гарадоў Беларусі. Перад тым як сустрэцца з сябрамі журы, удзельнікі і госці мелі магчымасць прадэманстраваць сваю творчасць, прачытаўшы вершы або ўрыўкі з прозы ў “адкрыты мікрафон”. Майстар-класы для фіналістаў правялі пісьменніца і рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» Маргарыта Латышкевіч, паэт і выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Арцём Кавалеўскі.

Увечары, на цырымоніі ўзнагароджання, былі ўручаны дыпломы і прызы пераможцам ў дзвюх намінацыях школьнай і ў пяці намінацыях студэнцкай частак конкурсу. Сваёй музыкай упрыгожылі мерапрыемства Наталля Зайцава і гурты «Бачу ўпершыню» і «Jack Wald».

Больш падрабязна пра фінал конкурсу «БрамаМар» можна прачытаць на старонках часопіса «Маладосць», які надрукуе таксама  лепшыя студэнцкія творы. Лепшыя творы школьнікаў чакаюцца на старонках часопіса «Бярозка».

 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Але сертыфікаты абітурыенты атрымалі з баламі па ранейшай сістэме падлікаў.

Грамадства

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Ідэя зладзіць свята ў беларускім стылі належыць яе выбранніку Аляксею Валадзько.

Прэзідэнт

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Вынікі рэзананснай камандзіроўкі Прэзідэнта ў Аршанскі раён падвялі на спецыяльнай нарадзе — не абышлося без адставак.

Грамадства

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

У наступным навучальным годзе ў беларускіх школах будуць выкарыстоўвацца 44 новыя вучэбныя дапаможнікі.