Вы тут

Як будзе развівацца «Гродна Азот»?*


Сёння на прадпрыемстве рэалізуюцца тры інвестпраекты, якія дазволяць значна знізіць сабекошт прадукцыі, павысіць яе канкурэнтаздольнасць на сусветных рынках, а таксама атрымаць дадатковы прыбытак. З амбіцыйнымі планамі гіганта хімічнай галіны краіны пазнаёмілася карэспандэнт «Звязды».


На завод павінен вяртацца спажывец, а не прадукцыя

Вось ужо больш за 50 гадоў «Гродна Азот» працуе на карысць краіны і яе аграрнага сектара: без азотных угнаенняў, напэўна, для працаўнікоў вёскі быў бы недасяжны цяперашні важкі ўраджай. А пачалося ўсё ў 50-х гадах мінулага стагоддзя, калі згодна з «Кірункам развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1959—1969 гады» пастановай Савета Міністраў быў зацверджаны пералік найбуйнейшых будаўнічых аб'ектаў краіны на чарговы перыяд, у які ўвайшло стварэнне Беларускага азотна-тукавага завода. 3 снежня 1963 года лічыцца днём нараджэння прадпрыемства, бо менавіта тады хімічны завод у Гродне распачаў выпуск сваёй першай прадукцыі — аміячнай салетры.

Зараз прадпрыемства — найбуйнейшы нафтахімічны комплекс у Беларусі, які вырабляе аміяк, карбамід, вадкія азотныя ўгнаенні, сульфат амонія, капралактам, метанол, поліамід, хімічныя валокны ды іншыя віды. Больш за 55 % прадукцыі прадаецца за мяжу. Астатняе цалкам закрывае патрэбу айчыннай сельскагаспадарчай галіны ў мінеральных угнаеннях. Дарэчы, «Гродна Азот» сёння адзіны вытворца на тэрыторыі Беларусі такога віду прадукцыі.

Геаграфія супрацоўніцтва

Неабходна дадаць, што за перыяд існавання завода (а гэта 54 гады) не было ніводнай (!) рэкламацыі, што пацвярджае высокую якасць прадукцыі гродзенскага прадпрыемства, якое вядомае ва ўсім свеце. Дэвіз акцыянернага таварыства — «На завод павінен вяртацца спажывец, а не прадукцыя».

Як расказаў галоўны інжынер — намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот» Максім КРОТАЎ, на прадпрыемстве ўвесь час працуюць над пашырэннем лінейкі прадукцыі, менавіта над распрацоўкай новых відаў угнаенняў, якія неабходны сельгасвытворцам для больш эфектыўнай і прадукцыйнай працы. Напрыклад, на сённяшні момант у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце праводзяцца аграхімічныя выпрабаванні па вызначэнні эфектыўнасці вынаходак мясцовых хімікаў. Па іх выніках будзе вызначацца, ці прымаць рашэнне аб прамысловым выпуску новых мінеральных угнаенняў на «Гродна Азот».

Геаграфія супрацоўніцтва

Але гэта толькі малая частка тых намаганняў, якія прыкладае кіраўніцтва завода для пашырэння вытворчых магчымасцяў прадпрыемства. Нагадаем, што заводу сёлета споўніцца 55 гадоў, і яго абсталяванне старэе. Таму тут увесь час праводзяцца рэканструкцыя і мадэрнізацыя дзейнай вытворчасці. Напрыклад, па словах Максіма Кротава, абнаўлялася вытворчасць па вырабе капралактаму, аміяку, карбаміду ды метанолу.

За апошнія сем гадоў (з 2010-га па 2017-ы) на прадпрыемстве рэалізавалі 11 праектаў, якія дазволілі павялічыць выпуск мінеральных угнаенняў, капралактаму, поліаміду больш як на 20 %. Гэта паўплывала на рост дадатковых прыбыткаў і зніжэнне выдаткаў пры вырабе прадукцыі.

Дарэчы, аб сабекошце. Яго зніжэнню на «Гродна Азоце» ўдзяляюць асаблівую ўвагу, бо гэта адпаведна ўплывае на павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі прадпрыемства на знешніх рынках. Дзелавая рэпутацыя акцыянернага таварыства дазваляе ўдасканальваць межы міжнароднага супрацоўніцтва. Прадукцыя гродзенскіх хімікаў сёння карыстаецца попытам у Заходняй Еўропе, Лацінскай Амерыцы, з найбліжэйшых рынкаў — у Польшчы, Літве і Украіне. Між іншым, пастаўкі ажыццяўляюцца ў 30 краін свету.

Рэалізацыя праектаў — інвестыцыя ў будучыню

Рэалізацыя новых інвестыцыйных праектаў таксама ўплывае на пашырэнне магчымасцяў буйнога вытворцы аміяку і мінеральных угнаенняў.

— Гэта адзін з прыярытэтных кірункаў перспектыўнага развіцця прадпрыемства, які дазваляе з упэўненасцю гладзець у будучыню і адкрывае перад намі новыя гарызонты, — упэўнены суразмоўнік.

У прыватнасці, рэалізуецца праект па будаўніцтве новага цэха азотнай кіслаты магутнасцю 1200 тон у суткі з рэканструкцыяй дзейнай вытворчасці карбамідна-аміячнай сумесі (далей — КАС). Як растлумачыў Максім Кротаў, гэта дазволіць зменшыць энергетычныя і сыравінныя страты ў сабекошце тоны КАС не менш чым на 11 долараў і павялічыць магутнасць вытворчасці гэтай сумесі на 60 %: з цяперашніх 750 тысяч тон да 1200 тысяч тон штогод. Тым самым прадпрыемства зможа атрымаць дадатковы прыбытак, зрабіць унёсак ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу вобласці і краіны. Увесці ў эксплуатацыю новы цэх на прадпрыемстве плануюць да канца бягучага года.

Дарэчы, на прадпрыемстве адначасова рэалізуюцца яшчэ два праекты: па рэканструкцыі паветрараздзяляльных установак цэха метанолу і водападрыхтоўчай устаноўкі ў кацельні, якія павінны завяршыцца ў наступным годзе.

— Гэта таксама паўплывае на зніжэнне сабекошту прадукцыі. Чаму гэтаму ўдзяляецца такая ўвага? Бо ў структуры затрат вытворчасці «Гродна Азот» больш за 60 % складаюць выдаткі на энерганосьбіты, — тлумачыць суразмоўнік.

Новы комплекс з'явіцца побач з дзейным

Пераходзячы да самага амбіцыйнага плана «Гродна Азот», хочацца засяродзіць увагу чытача на тым, што з яго рэалізацыяй у прадпрыемства будзе магчымасць павялічыць выпуск, напрыклад, карбаміду (у параўнанні з цяперашнім) практычна ўдвая.

— Галоўнай мэтай праекта «Будаўніцтва азотнага комплексу на ААТ «Гродна Азот» з'яўляецца забеспячэнне ўзрастаючых патрэб народнай гаспадаркі краіны ў азотных угнаеннях, захаванне экспартнага патэнцыялу і перавод вытворчасці на новыя тэхналогіі, — падкрэслівае Максім Кротаў.

Будаўніцтва новага азотнага комплексу будзе весціся на пляцоўцы, якая займае ўсяго 58 гектараў. У той час, як дзейны комплекс знаходзіцца на 450 га. А калі дадаць і тэрыторыю, што займаюць ачышчальныя збудаванні, то гэтая лічба ўзрасце да 750 га.

А што дасць будаўніцтва з пункту гледжання эканомікі?

— Са з'яўленнем новага комплексу знізіцца сабекошт выпуску на тоне прадукцыі на 56 долараў. Таксама будзе створана больш за 600 новых высокавытворчых працоўных месцаў, — кажа галоўны інжынер. — А яшчэ самы сучасны завод па вытворчасці аміяку і карбаміду дазволіць гарантаваць бяспечную эксплуатацыю завода і мінімальныя выкіды ў навакольнае асяроддзе — тое, што больш за ўсё хвалюе гараджан.

Трэба дадаць, што адначасова з пашырэннем магутнасці павялічацца і экспартныя пастаўкі. На прадпрыемстве падлічылі, што дадатковы валютны прыбытак для дзяржавы будзе складаць каля 260 мільёнаў долараў штогод.

Што датычыцца кошту гэтага праекта, то, па папярэдніх падліках, ён абыдзецца ў больш за мільярд долараў.

Літаральна некалькі дзён таму адбылася нарада ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дзе разглядалася пытанне перспектыўнага развіцця ААТ «Гродна Азот». Па яе выніках прынята рашэнне ўзводзіць новы азотны комплекс і паралельна мадэрнізаваць наяўную вытворчасць.

Як расказалі на прадпрыемстве, да будаўніцтва азотнага комплексу плануецца падысці ўжо пасля правядзення конкурсу па вызначэнні генпадрадчыка.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота Валерыя ВАСІЛЕВІЧА

*На правах рэкламы

УНП 500036524

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.