Вы тут

«Гродзенскі шклозавод» — сацыяльна адказны брэнд з гісторыяй*


Летась прадпрыемства адзначала сваё 95-годдзе, а сёлета замахнулася на амбіцыйныя планы

Першай прадукцыяй, якую выраблялі на заводзе, заснаваным у 1922 годзе, была аптэкарская бутэлька, так званая шклянка. Амаль за стагоддзе сваёй гісторыі Гродзенскі шклозавод не толькі вытрываў розныя выпрабаванні, але і выйшаў пераможцам у сітуацыях, дзе прадказвалі немінучае паражэнне. Але аб усім па парадку.


Быць канкурэнтаздольным...

З 2009 года галіна вытворчасці шкла краіны пачала адчуваць цяжкасці і несці значныя страты: да 2015 года два з пяці заводаў былі закрытыя, а тыя, што засталіся, скарацілі вытворчасць сваёй прадукцыі. Айчынная вытворчасць не вытрымлівала канкурэнцыі з імпартнай перш за ўсё расійскай, па кошце, бо цэнаўтварэнне залежыць ад розных паказчыкаў, сярод якіх адным з галоўных з'яўляецца кошт энергарэсурсаў. І калі амаль уся сыравіна — мясцовая, то блакітнае паліва — не. А яно ў сабекошце прадукцыі займае значнае месца. Трэба было штосьці змяніць...

— Мы так хацелі працаваць, што вырашылі стаць на чале шкляной галіны вытворчасці, — расказаў дырэктар ААТ «Гродзенскі шклозавод» Юрый СКРЫПКО. — Першае, што трэба было зрабіць, — стварыць поле для працы, па-другое — пачаць працаваць супольна, па-трэцяе — скараціць выдаткі.

На этапе абароны айчыннага рынку шклозавод выступіў ініцыятарам распрацоўкі праекта ўказа прэзідэнта № 350, які дапамог павысіць канкурэнтаздольнасць беларускай шкляной вытворчасці. На працягу 2015—2017 гадоў на прадпрыемстве скарацілі выдаткі амаль на 25 % дзякуючы павышэнню вытворчасці працы, зніжэнню кошту паставак сыравіны, павелічэнню выкарыстання шклабою ды іншых крокаў.

...і клапаціцца аб навакольным асяроддзі

Яшчэ адной вартай увагі шырокай аўдыторыі ініцыятывай гродзенскіх шкляроў можна лічыць праект па далучэнні айчынных заводаў галіны да ліку дзяржаўных заказчыкаў шклабою.

— Мы адзіныя, хто выкарыстоўвае адходы шкла ў Гродне, і мы бяром на сябе адказнасць перапрацоўваць больш, тым самым дапамагаючы нашаму гораду пазбаўляцца ад смецця, — тлумачыць пазіцыю суразмоўнік.

Таму завод быў першым, хто прапанаваў далучыць шклозаводы краіны да ліку дзяржаўных заказчыкаў шклабою.

— Ініцыятыва накіравана да прадстаўнікоў розных пакаленняў, але перш за ўсё — да нашай будучыні. Мы хочам бачыць родную зямлю квітнеючай, каб краіна дынамічна развівалася і была паважанай суседзямі, — дадае дырэктар прадпрыемства.

Прапанаваны праект пастановы ўрада № 4 быў прыняты і дзейнічае з пачатку 2017-га.

Такі падыход дазволіў прадпрыемству павялічыць выкарыстанне шклабою ў сваёй вытворчасці летась на 64 % адносна папярэдняга года. Суадносіны другаснай сыравіны такім чынам склалі 42 % ад выкарыстанай у вытворчасці.

На самай справе падыход вельмі карысны не толькі з пункту гледжання эканомікі, бо дазваляе знізіць выдаткі на блакітнае паліва (кожныя 10 % дадатковага шклабою абарочваюцца трохпрацэнтнай эканоміяй газу), але і экалогіі, бо нясе ў сабе зніжэнне выкідаў СО2 на 7 %. Таксама павелічэнне колькасці шклабою дазваляе прадпрыемству эканоміць на іншай неўзнаўляльнай прыроднай сыравіне: пяску, содзе, вапняку, шчэбені і гэтак далей.

На прадпрыемстве падлічылі, што эканамічны эфект летась склаў больш за 325 тысяч рублёў. Сапраўды, нямала...

Дарэчы, ініцыятыва была адзначана належным чынам: на конкурсе «Брэнд года» Гродзенскі шклозавод атрымаў залаты медаль у намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд» у катэгорыі «Ахова навакольнага асяроддзя».

Расцём і развіваемся

Сёлета таксама адбылося шмат знакавых для шкляной галіны ў цэлым і Гродзенскага шклозавода ў прыватнасці падзей. На пачатку года свае вынікі прынеслі перагаворы паміж расійскай кампаніяй і заводам: партнёры з Расіі ўбачылі перспектыву і інвеставалі адзін мільён долараў для запуску лініі па вытворчасці шкла.

Адпаведнае пагадненне было падпісана паміж Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва краіны і расійскай кампаніяй «Трытон». Гаворка датычыцца мадэрнізацыі лініі па вырабе ўзорыстага шкла. Згодна з кантрактам у Гродне будзе наладжана вытворчасць узорыстага шкла палепшанай якасці. Палову прадукцыі будзе купляць расійская кампанія для вытворчасці душавых кабін у Расійскай Федэрацыі, астатнюю частку гродзенцы будуць прадаваць на ўнутраны і знешні рынкі. Дарэчы, кантракт прадугледжвае закупку кампаніяй «Трытон» прадукцыі шклозавода на суму дзевяць мільёнаў долараў.

Між іншым, узорыстае шкло мае попыт на рынку, бо выкарыстоўваецца не толькі пры вырабе душавых кабін, але і ў мэблевай вытворчасці, прамысловым і цяплічным шкленні.

Як сказаў, каментуючы падпісанне пагаднення, міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны, гэты кантракт вельмі важны для развіцця прадпрыемства, бо дазваляе надаць новае жыццё лініі ўзорыстага шкла.

— Акрамя паставак у Расійскую Федэрацыю, вырабленае на мадэрнізаванай лініі шкло будзе выкарыстоўвацца для закрыцця ўнутранага рынку ад імпарту, — падкрэсліў тады міністр.

І зусім свежая навіна — у красавіку Гродзенскі шклозавод пашырыў свой вытворчы партфель. Кампанія стала пераможцай на адкрытых таргах па продажы магілёўскага шклозавода «Ялізава». Гэтае прадпрыемства займалася выпускам тарнай прадукцыі. Пачынаючы з 2015 года знаходзілася ў працэдуры банкруцтва і неаднаразова рабіліся спробы прадаць яго з аўкцыёну, але безвынікова. Да нядаўняга часу.

— Аб'яднанне намаганняў двух прадпрыемстваў дазволіць захаваць і прымножыць векавыя традыцыі шкляной вытворчасці Беларусі, — упэўнены Юрый Скрыпко.

Падсумоўваючы ўсё пералічанае вышэй, хочацца дадаць: той, хто ўвесь час імкнецца да вяршынь і не стаіць на месцы, не толькі пераадольвае жыццёвыя перашкоды, але і выходзіць пераможцам з самых, здавалася б, складаных сітуацый. І прыклад Гродзенскага шклозавода — самае яўнае таму пацвярджэнне.

Вольга АНУФРЫЕВА

*На правах рэкламы

*УНП 500028711

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.