Вы тут

ААТ «Гроднапрамбуд»: Мы будуем прафесійна і якасна*


Адкрытае акцыянернае таварыства «Гроднапрамбуд» — адна з вядучых арганізацый у будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь

— Мы будуем прафесійна і якасна, укараняем у вытворчасць новыя распрацоўкі, матэрыялы і тэхналогіі, якія дазваляюць паскорыць узвядзенне аб'ектаў, — падкрэслівае генеральны дырэктар ААТ «Гроднапрамбуд», заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь Абдулвагаб ВАГАБАЎ.


Працоўная біяграфія прадпрыемства пачынаецца з кастрычніка 1944 года, калі пасля вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў трэба было ў самыя сціслыя тэрміны адбудаваць зруйнаваны вайной горад, прамысловыя прадпрыемствы, школы, бальніцы, магазіны. Ад абласнога будаўнічага трэста, затым аб'яднання, калектыў прайшоў нялёгкі шлях да стварэння адкрытага акцыянернага таварыства, дзе сёння працуюць каля пяці тысяч чалавек.

Яго візітнай карткай сталі такія знакавыя аб'екты, як ААТ «Гродна Азот» і «Хімвалакно», першая ў краіне на раўніннай рэчцы Гродзенская ГЭС на Нёмане, Аўгустоўскі канал, Беларуская АЭС у Астравецкім раёне, нацыянальны аэрапорт Мінск. За семдзесят з лішнім гадоў «Гроднапрамбудам» назапашаны велізарны вопыт — узведзена больш за дзве тысячы аб'ектаў самага рознага прызначэння.

Паколькі прадпрыемства знаходзіцца на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна абласнога цэнтра, то яно, зразумела, стараецца ўнесці свой пасільны ўклад у яго развіццё. Калі раней прыярытэтным кірункам яго дзейнасці было прамысловае будаўніцтва, то за апошнія дзесяць гадоў значна дадалося аб'ектаў сацыяльнай сферы. На тэрыторыі раёна гроднапрамбудаўцы ўзводзяць дзіцячыя садкі і школы, жыллё. Шмат яго аб'ектаў у самым новым мікрараёне Альшанка, дзе зараз пражывае каля 30 тысяч чалавек. Сёлета актыўна будуецца самая буйная ў горадзе школа на 44 класы. На пачатку гэтага года ў мікрараёне Вішнявец адкрылася паліклініка на 650 наведванняў у змену, якая пазбавіла ад вялікай праблемы жыхароў некалькіх мікрараёнаў.

Больш за дваццаць гадоў у горадзе быў «замарожаны» аб'ект, так званы Дом культуры будаўнікоў на вуліцы Лідскай. Аднавіць яго даручылі «Гроднапрамбуду», з чым яго ўпраўленні справіліся на выдатна. Сёння гэта любімы моладдзю цэнтр «Галактыка», у якім можна адпачыць, пагуляць у боўлінг, паглядзець фільмы, наведаць трэнажорную залу ці мноства гурткоў па інтарэсах. Сюды на вечары танцаў прыязджаюць людзі пажылога ўзросту.

Аднаўляецца яшчэ адзін даўгабуд раёна — абласная філармонія. Яе канцэртная зала разлічана на 1200 гледачоў. Зараз будаўнічыя ўпраўленні ААТ «Гродна-
прамбуд» выходзяць на фінішныя работы, каб адкрыць філармонію ў канцы гэтага года.

Таксама набліжаецца да завяршэння мадэрнізацыя цэха азотнай кіслаты ў ААТ «Гродна Азот», што, згодна з праграмай развіцця найбуйнейшага хімічнага прадпрыемства краіны да 2025 года, уключае шэраг інвестыцыйных праектаў. Цэх азотнай кіслаты будзе мець магутнасць 1,2 тысячы тон у суткі. Гродзенскія будаўнікі пасля нядаўняй нарады ў Прэзідэнта спадзяюцца, што ім давераць будаваць новы азотны камбінат і ўдзельнічаць у глыбокай мадэрнізацыі «Гродна Азота».

У гэтага прадпрыемства ў прамысловай зоне Кастрычніцкага раёна створана вытворча-будаўнічае ўпраўленне «Спецбудмантаж», якое камплектуе аб'екты ўсім неабходным абсталяваннем і канструкцыямі, малымі архітэктурнымі формамі. Яно ўжо больш за дзесяць гадоў на рынку мантажных паслуг. А завод жалезабетонных канструкцый лічыцца вядучым прадпрыемствам будаўнічай індустрыі вобласці.

Працоўныя поспехі «Гроднапрамбуда» адзначаюцца на самым высокім узроўні. Так, па выніках работы за 2003, 2005, 2006, 2007, 2010—2013 гады за выкананне найважнейшых параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ААТ «Гроднапрамбуд» прызнавалася пераможцам спаборніцтва сярод будаўнічых арганізацый з занясеннем на Рэспубліканскую дошку Гонару. А сёлета яго спецыялізаванае ўпраўленне № 221 стала пераможцам конкурсу «На найлепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «Арганізацыя года».

На пытанне, як удаецца дабіцца ўсяго гэтага, Абдулвагаб Вагабаў адказаў, што ўпэўненасць у заўтрашнім дні ім надаюць больш чым 70-гадовы вопыт работы, заслужаны давер заказчыкаў і высокапрафесійны персанал. На яго вопыце і адданасці справе, здольнасці выканаць пастаўленую задачу грунтуецца поспех прадпрыемства.

Іван АЛЯКСАНДРАЎ

Фота Міхаіла ІСАЧАНКІ

*На правах рэкламы

УНП 50003653

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.