Вы тут

БДТУ 20 мая правядзе Дзень адкрытых дзвярэй для будучых лесаводаў


Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт запрашае абітурыентаў 2018 года на Дзень адкрытых дзвярэй. Выбраць факультэт і вызначыцца з выбарам будучай спецыяльнасці школьнікам дапамогуць 20 мая ў 12.00 (г. Мінск, вул. Свярдлова, 13-а).


На Дні адкрытых дзвярэй будуць прадстаўлены спецыяльнасці, на якія плануецца ажыццяўляць прыём абітурыентаў сёлета, асаблівасці правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і іншая важная інфармацыя. Для абітурыентаў будуць таксама арганізаваны экскурсіі па вучэбных кабінетах і лабараторыях, у якіх праводзяцца заняткі, для азнаямлення з матэрыяльна-тэхнічнай базай і сацыяльна-бытавымі ўмовамі навучання ва ўніверсітэце.

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт сёння з’яўляецца вядучай ВНУ ў краіне, якая вядзе падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для лясной, дрэваапрацоўчай, паліграфічнай і іншых галін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.