Вы тут

Усё ў руках жанчын


У Гомелі прайшоў круглы стол у рамках акцыі “Здароўе жанчыны – здароўе нацыі”. 


 Традыцыйна падчас акцыі сталічныя спецыялісты дзеляцца з жанчынамі рэгіёнаў парадамі, як захаваць здароўе, праводзяць кансультацыі. Аднак гэтая сустрэча прайшла не па класічным сцэнары: самі гамяльчанкі дзяліліся ўласным досведам і здабыткамі па тэме.

– Ахова здароўя – клопат не толькі медыкаў, але і грамадскіх арганізацый. Мы не адзін год займаемся папулярызацыяй ідэй здаровага ладу жыцця сярод нашых жанчын - ад арганізацыі звычайных медаглядаў і кансультацый спецыялістаў да псіхалагічнай падтрымкі тых, каму яна патрэбна, - расказала старшыня Гомельскай абласной арганізацыі БСЖ Галіна Пашэд.

Людміла Кандрашова, Галіна Пашэд, Алена Богдан

Напрыклад, летась мясцовыя актывісткі зладзілі цэлы “Тыдзень жаночага здароўя” на прадпрыемствах “8 сакавіка”, “Камінтэрн” і фабрыцы “Любна”. Курыравала мерапрыемства Людміла Шымбалёва, старшыня Цэнтральнай раённай арганізацыі БСЖ Гомеля:

- У тых, хто стаіць цэлы дзень ля станка, не заўсёды ёсць магчымасць наведацца ў паліклініку. Таму мы запрасілі для жанчын на вытворчасць тэрапеўта, гінеколага, неўрапатолага, касметолага, спецыялістаў са скурвендыспансера. Падчас абедзенага перапынку можна было здаць некаторыя аналізы, атрымаць кансультацыю, паслухаць міні-лекцыі ці запісацца на прыем. За гэты тыдзень урачы выявілі ў жанчын дзесяць меланом і тым самым папярэдзілі страшныя наступствы.

Сумесна з творчай прасторай “Свая палічка” актывісткі Гомельшчыны ладзяць дабрачынныя акцыі ў падрымку хворых і тых, хто знаходзіцца на рэабілітацыі. Яшчэ адзін цікавы напрамак дзейнасці – дапамога новаспечаным пенсіянеркам, якія не могуць прызвычаюцца да новага статусу.

БСЖ Гомельшчыны каля "Сваёй палічкі"

- Часта жанчыны проста не могуць перабудаваць сваё жыццё: колькі год яны хадзілі на працу, там былі абавязкі, калегі, кола сяброў. А на пенсіі трэба перагледзець распарадак дня, новую матрыцу паводзін. З-за гэтага і з-за перажыванняў пачынаюцца праблемы са здароўем, - падзялілася ўладальніца “Сваёй палічкі” Лілія Калюжная. – У нас дамам дапамагаюць адаптавацца праз заняткі творчасцю і новыя знаёмствы.

Наладжана ў Гомельскай вобласці і міжнароднае супрацоўніцтва па ахове здароўя жанчын. З мінулай восені тут рэалізуецца сумесны беларуска-італьянскі праект па скрынінгу і папярэджанню рака шэйкі маткі.

- Гэта агульная ініцыятыва Беларускага саюза жанчын, “Ротары клуба” (Італія) і Рэспубліканскага  навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека. Гомельскія медспецыялісты прайшлі адмысловае навучанне ў італьянскай клініцы, было закуплена абсталяванне для лабараторый. Ужо жанчыны з Хойнікскага, Чачэрскага, Веткаўскага і Добрушскага раёнаў пачалі праходзіць першыя абследаванні, - распавёў прафесар Фларэнційскага ўніверсітэта, член “Ротары клуба” і сябра БСЖ Нікола Камода.

Зацікаўленасць гомельскіх жанчын у захаванні свайго здароўя і падтрымцы тых, хто знаходзіцца побач, дае рэальныя вынікі Рэспубліканскай акцыі “Здароўе жанчыны – здароўе нацыі”. Магчыма ў хуткім часе менавіта тут пачнецца новая ініцыятыва пад назвай “Здароўе мужчыны ў руках жанчыны”. Самі прадстаўнікі дужага полу пра сваё здароўе клапаціцца не любяць, затое іх жанчыны за гэтае пытанне возьмуцца з вялікім задавальненнем.

Алена Богдан, начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя, член Прэзідэума БСЖ:

- Чаму так важна казаць пра здароўе? Асноўнае, ад чаго пакутуе наша грамадства, - неінфекцыйныя захворванні. Рак, дыябет, хранічныя захворванні  лёгкіх і хваробы кровазвароту – галоўныя прычыны заўчаснай смерці беларусаў. Узнікаюць яны не самі па себе, іх выклікаюць фактары рызыкі. Напрыклад, алкаголь. Гэта дае неверагодна вялікую нагрузку на арганізм. Яшчэ адна бяда – празмернае ўжыванне солі, што выклікае лішнюю вагу. Многія з нас нават не заўважаюць, як трапляюць ў харчовую залежнасць ад гэтых маленькіх крышталікаў.

У фарміраванні здаровых звычак насельніцтва павінны павінны ўдзельнічаць усе. Медыкі, грамадскія арганізацыі, кіраўнікі працоўных калектываў, прадстаўнікі сферы адукацыі. Толькі так можна данесці правільны пасыл, зацікавіць, зматываваць людзей на жаданне клапаціцца пра сябе і рабіць гэта правільна.

"З пустымі рукамі да дзяцей Беларускі саюз жанчын не прыходзіць"

- Галоўнае ў ахове здароўя – лад жыцця. Трэба пастаянна прыслухоўвацца да свайго цела, а не толькі тады, калі яно забаліць. Быць у згодзе са сваім фізічным станам і пастаянна імкнуцца падтрымліваць яго на добрым узроўні. Сёння для гэтага у нас ёсць усе магчымасці. Важна толькі скарыстацца імі і не быць абыякавымі да саміх сябе і сваіх блізкіх Рэгулярныя назіранні ў паліклініцы – справа звычкі. Прыемна бачыць, як сучасныя гамяльчанкі многае робяць, для яе фарміравання, - адзначыла Людміла Кандрашова, дырэктар «Республіканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей інвалідаў», член Прэзідэума БСЖ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.