Вы тут

Музей навук "Квантум" у Мінску далучыцца да "Ночы музеяў"


У гэты дзень з 19 гадзін да самай паўночы тут кожны жадаючы зможа сабраць машыну Голдберга, паўдзельнічаць у рэстаўрацыі карцін і прыгатаваць зубную пасту па старажытным рэцэпце.


А для гэтага ў "Квантуме" правядуць наведвальнікаў па ўсіх эпохах і дасягненнях – ад вынаходак Леанарда да Вінчы да распрацоўкі першага кампутара. Пры жаданні можна будзе сабраць і запусціць машыну Голдберга – прыладу, якая для выканання простага дзеяння выбудоўвае складаную паслядоўнасць па "прынцыпе даміно". Мудрагелістыя машыны, як іх яшчэ называюць, часта малююць у карыкатурах і мультфільмах.

Акрамя таго, у гэтым музеі разгорнецца "сярэднявечная аптэка": кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у майстар-класе па падрыхтоўцы зубной пасты. Разам з навукоўцамі яе можна будзе зрабіць за 15 хвілін і пакінуць у якасці сувеніра. Наведвальнікам таксама прапануюць адчуць сябе ў ролі рэстаўратара карцін. Пры гэтым фарбы можна будзе вырабіць самастойна – па некалькіх рэцэптах, да якіх прыходзілі вядомыя творцы эпохі Адраджэння. Для аматараў кампутарных гульняў 90-х пройдзе спаборніцтва на 8-бітных прыстаўках.

Упершыню ў музеі навук пройдзе мега-навуковае шоў. У ім задзейнічаюць у 7 разоў больш вадкага азоту, у 8 разоў больш сухога лёду. А калі прайсці квэст па музеі, то можна будзе атрымаць цукровую вату ў падарунак. На "Ноч музеяў" будуць пускаць за паўцяаны. Для гэтага трэба будзе згуляць з прафесарам музея: расставіць вынаходкі ў дакладным храналагічным парадку.

Навукова-папулярны музей "Квантум" займае каля 1 тысячы "квадратаў" на цокальным паверсе сталічнага комплексу "Тытан". Прастора падзелена на тэматычныя зоны, якія ахопліваюць увесь сусвет – ад будынка чалавека да структуры космасу. Музей ўключае ў сябе каля 200 экспанатаў: у прыватнасці, у ім ёсць пакой з змененай гравітацыяй, люстраны лабірынт, "віхравая гармата", крэслы волата, плазменны шар Теслы і планетарый.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».