Вы тут

Напярэдадні летніх канікул БЧ правядзе акцыю "Дзеці і бяспека"


З 28 мая па 7 чэрвеня супрацоўнікі беларускай магістралі арганізуюць сустрэчы са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі, падчас якіх правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі.


Таксама ў рамках акцыі будуць арганізаваны рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

Дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту будзе ажыццяўляцца на вакзалах і ў цягніках.

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 39 выпадкаў невытворчага траўматызму. Гэта на адзін выпадак менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаюцца ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў слухаўках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне кіроўцамі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і т. д. Толькі з пачатку года за праход чыгуначных пуцей у неўсталяваным месцы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 81 чалавек.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.