Вы тут

Чаго грэбуеш заціркай?


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • зацірка — мучная пахлёбка на вадзе ці малацэ. У Змітрака Бядулі ёсць апавяданне з назвай «Пяць лыжак заціркі»;
  • мур — каменная або цагляная сцяна. «Ізноў я тут, сярод муроў, паміж астрожных сцен праклятых», — ёсць такія радкі ў Максіма Танка;
  • грэ́баваць — з агідай адносіцца да чаго-небудзь. «Юля не грэбавала ніякай работай», — чытаем у Міколы Лобана;
  • пампаваць — падаваць, здабываць што-небудзь помпай (па-руску: качать). Дарэчы, сёння карыстальнікі інтэрнэту актыўна ўжываюць слова «пампаваць» у значэнні: капіяваць што-небудзь з інтэрнэту;
  • зух — бойкі, удалы чалавек; хват. «А праз плячо паўзверх кажуха ідзе раменны пас, бы ў зуха», — чытаем у Якуба Коласа;
  • гумно — будынак для складвання і абмалоту збожжа;
  • благім матам крычаць — вельмі моцна, гучна, крычаць, плакаць. Беларусы яшчэ скажуць: на ўсю глотку, што ёсць моцы. Рускія: во всю ивановскую, кричать не своим голосом;
  • ні свет ні зара — вельмі рана, досвіткам. Беларускія адпаведнікі: з цёмнага рана, яшчэ чэрці на кулачкі не выходзілі. Рускія: с петухами, чуть свет.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?