Вы тут

«Беларусь 3» падрыхтаваў падарунак да 85-годдзя Вялікага тэатра


Да 85-годдзя Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў адмысловы падарунак — 15-гадзінны тэматычны эфір.


25 мая гледачы ўбачаць гісторыю і сучаснаць беларускай оперы і балета ў асобах, падзеях, архіўных запісах і знакавых пастаноўках. Да юбілею здымачная група тэлеканала таксама прадставіць дакументальны цыкл «85-ы сезон» і тэлеверсію канцэрта, што пройдзе ў тэатры напярэдадні юбілею.

У прыватнасці, цягам дня можна будзе паглядзець балет у дзвюх дзеях «Вітаўт» паводле п'есы Аляксея Дударава (2017 год), балет Арама Хачатурана «Спартак» (1999 год), а таксама оперу М. Рымскага-Корсакава «Царская нявеста» (у пастаноўцы 2017 года). Успамінамі і цікавымі гісторыямі з закулісся падзеляцца выдатны харэограф і балетмайстар Валянцін Елізар'еў, галоўны хормайстар тэатра, народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч, вядучая салістка опернай трупы, заслужаная артыстка Беларусі Аксана Волкава, салістка Вялікага, народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна, легендарныя балетныя танцоўшчыкі Віктар Саркісьян і Вольга Лапо...

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Вялікая дата Вялікага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».