Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Добрыя намеры»

«Беларусь 1», з 24 мая

Заможная сям'я Фірсавых — фактычна гаспадары правінцыйнага гарадка Заазерска. Бацька сямейства насамрэч любіць малую радзіму і не дазваляе вялікім грашам сапсаваць сябе. Аднак матэрыяльныя даброты не прыносяць шчасця ягоным дзецям.

Старэйшы сын, Сямён, фактычна выкупіў свабоду сваёй каханай Інгі — танцоркі з начнога клуба. Аднак тая так і не змагла пакахаць мужа і знайшла адзінае суцяшэнне ва ўроках танцаў для школьнікаў. Муж сярэдняй дачкі Наташы аказаўся алкаголікам і аматарам азартных гульняў, чые прыгоды перашкаджаюць нават яе мацярынскаму шчасцю. Малодшая дачка Юля, спешчаная бацькам, прызвычаілася атрымліваць усё, што пажадае, — і аднойчы пажадала сэрца прыезджага архітэктара. А той выпадкова і ўзаемна закахаўся ў жонку старэйшага брата... Словам, атрымаўся заблытаны меладраматычны шматкутнік — даўжынёй у 20 серый.


«Сабака на сене»

«Беларусь 3», 26 мая

Музычна-камедыйны двухсерыйны экскурс у XVІІ стагоддзе, Іспанію часоў Лопэ дэ Вега. Прысвячаецца ўсім тым, хто шануе савецкую сінематэку і пяшчотна любіць загадкавую ўсмешку Церахавай, вусы маладога Баярскага і смаляныя кучары Джыгарханяна.


«Спатканне для мамы»

«Беларусь 2», з 27 мая

Рамантычнае рэаліці-шоу, якое стартуе на наступным тыдні ў эфіры маладзёжнага тэлеканала, заснавана на суровых рэаліях. Справа ў тым, што яго галоўныя ўдзельнікі — адзінокія мамы з дзецьмі.

Паводле ўмоў праекта, у кожным з 20 выпускаў за ўвагу ўдзельніцы будуць спаборнічаць некалькі прэтэндэнтаў. Аднак толькі двое з іх атрымаюць магчымасць запрасіць гераіню на спатканне, прычым тых, хто варты рамантычнай сустрэчы, вызначаюць... дзеці. Так, у першай праграме асабістае шчасце паспрабуе адшукаць дырэктар па маркетынгу Ірына, а яе дачка-падлетак Адэліна павесяліцца напоўніцу, прыдумляючы выпрабаванні для кандыдатаў у пошуку самага-самага... Чым скончыцца гэта знаёмства і ці ўхваліць маці выбар дачкі? У тым, уласна кажучы, і цымус рэаліці-шоу!

Загаловак у газеце: У глыбінях пачуццяў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».