Вы тут

У Мінску - мошчы святых вялікай княгіні Елісаветы і інакіні Варвары


Святыні з вечара 19 мая і да абеду 20 мая будуць знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска. З пяці гадзін вечара 20 мая да 22 мая кругласутачны доступ арганізаваны ў Дзяржаўным храме Свята-Елісавецінскага манастыра ў мікрараёне Навінкі.


Княгіня Елісавета — адна з агульнашанаваных святых у праваслаўных вернікаў. Больш за дзясятак храмаў у свеце пабудаваны ў яе гонар. Прыбыцця мошчаў княгіні Елісаветы асабліва чакаюць насельніцы манастыра (іх больш за 100) у Навінках, які носіць яе імя.

— Сёстры кажуць: «Матушка Елісавета прыедзе». Спачатку не верыцца, пакуль не ўбачыш афішы. Прыезд нашай святой стане сапраўдным душэўным уздымам для сясцёр, — кажа манашка Свята-Елісавецінскага манастыра Сафія (Крупіна).

Манастыр невыпадкова носіць імя святой княгіні. Побач з ім знаходзяцца дзіцячы і дарослы псіханеўралагічныя дыспансеры, рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя. Такія хворыя патрабуюць асаблівай любові і клопату, якія пры жыцці паказвала Елісавета і яе паплечніцы ў створаным ёю Марфа-Марыінскім прыстанку.

— Калі выбіралі месца для манастыра, тут была пустка. Разумелі, што мы размесцімся побач з бальніцай і павінны акармляць людзей, якія знаходзяцца там, — адзначае манашка Сафія (Крупіна).

Падзвіжніца XX стагоддзя вядомая як нябесная заступніца лекараў, супрацоўнікаў сацыяльных службаў і дабрачынцаў. «Святая Елісавета — яна таксама і ахоўніца сямейных пар і духоўна нямоглых. Многія людзі хварэюць духоўна — стрэсы, гонка ў працы. Галоўнае, каб чалавек ішоў да святыні з верай. Ад каўчэга з мошчамі княгіні Елісаветы кожны прыхаджанін пойдзе суцешаны», — сказала манашка Сафія.

У Мінск з Нью-Ёрка будзе прынесены каўчэг з правіцай княгіні і часткай мошчаў інакіні Варвары. «Нават маленькая рэштка мошчаў святога валодае такой жа сілаю хараства Божага, як і ўсе мошчы, таму часткі вымаюцца для пакланення, — адзначае Аляксандр Бендзін, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры багаслоўя Інстытута тэалогіі БДУ. — Да мошчаў звяртаюцца людзі, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, — хвароба, гора. Чалавек разумее сваё поўнае бяссілле, і застаецца апошняя надзея — на дапамогу Божую...

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Нябесная заступніца сацыяльных службаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».