Вы тут

Гарадскі кніжны фестываль «Горад і Кнігі» пройдзе ў Мінску


Гарадскі кніжны фестываль «Горад і Кнігі» ў Мінску запрашае на літаратурныя прыгоды чацвёрты раз.


Сёлета арганізатары фестывалю — Навуковая бібліятэка БНТУ, праект «ЗаЧытанне» і ГА «Беларуская бібліятэчная асацыяцыя» прапануюць гасцям каля сотні самых розных мерапрыемстваў на пяці пляцоўках. Усе праграмы так ці інакш звязаны з кнігамі, аднак вызначаны і асноўныя тэмы гэтага года: Мінск, навука, коміксы і фантастыка, казкі аб прафесіях, асаблівыя дзеці. Сярод паважаных удзельнікаў і запрошаных спікераў будуць госці з Расіі, Швецыі і Фінляндыі.

Наведвальнікі фестывалю змогуць спазнаць Мінск навобмацак, паспрачацца пра дзіцячую літаратуру, праверыць, ці моцна фізіка адрозніваецца ад фантастыкі і стварыць унікальную рэч сваімі рукамі. У праграме запланаваны лекцыі, інтэрактыўныя чытанні, гульні, трэнінгі, майстар-класы, выстава hand-made герояў з сучасных кніг «Смяшлівыя цуды». Аматары кніжных сусветаў «Гары Потэра» і «Уладара пярсцёнкаў» змогуць паўдзельнічаць у варкшопе і прайсці выпрабаванне ў «Дуэльным клубе». Для дзяцей і дарослых уваход на мерапрыемствы вольны. Фестываль адбудзецца 18—19 мая ў скверы перад будынкам БНТУ (праспект Незалежнасці, 65). Падрабязную праграму можна паглядзець тут.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

Загаловак у газеце: Кніжны Сусвет у адным скверы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?