Вы тут

Стартаваў конкурс “Бежанцы і асобы без грамадзянства ў Беларусі”


Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах “Развіццё” запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі тэмы бежанцаў.


Мэта конкурсу — прыцягненне ўвагі да праблем мігрантаў, фарміраванне паважлівага стаўлення да людзей іншых нацыянальнасцей, талерантнасці ў беларускіх сродках масавай інфармацыі, развіццё супрацоўніцтва паміж СМІ, дзяржаўнымі, грамадскімі і міжнароднымі арганізацыямі, якія працуюць у сферы міграцыі.

Работы на конкурс будуць прымацца да 30 лістапада бягучага года. Абвяшчэнне вынікаў адбудзецца не пазней за 31 снежня. Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: лепшая публікацыя ў газеце/часопісе або інтэрнэт-публікацыя (серыя публікацый); лепшы тэле- ці  ​​радыёматэрыял (серыя матэрыялаў). Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца калектывы газет, часопісаў, радыёстанцый і тэлекампаній, аўтарскія і творчыя калектывы, асобныя журналісты. У конкурсе могуць удзельнічаць матэрыялы любога жанру, якія былі апублікаваныя ці выйшлі ў эфір з 1 студзеня па 30 лістапада 2018 года.

Удзельнікі, якія занялі першае месца ў вышэйзгаданых намінацыях, атрымаюць узнагароду ў памеры 1000 беларускіх рублёў.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна накіраваць арыгіналы друкаваных матэрыялаў, аўдыё-і відэаматэрыялы (аўдыё- і відэаматэрыялы даюцца з эфірнымі даведкамі) па пошце на адрас: 220050, Мінск, а / с 245, МГА “Развіццё” ці асабіста па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, каб. 1121, папярэдне патэлефанаваўшы па нумары (017) 209 57 66 альбо (029) 322 27 40. Інфармацыю пра конкурс можна знайсці на сайце: http://www.evolutio.info/

Надзея  НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Самыя яркія ўспаміны дзяцінства ў многіх — паездкі ў дзіцячы лагер.

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.

Грамадства

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Гэтымі днямі споўнілася 75 гадоў, як знішчылі жыхароў вёсак Любель-Поль і суседняй Вулькі Гарадзішчанскай. 

Эканоміка

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Правілы гульні ў крэдыты змяніў Нацыянальны банк краіны.