Вы тут

«Супрацьстаянне» на палігоне Ласвіда


Аднайменная ваенна-спартыўная патрыятычная гульня праходзіць у гэтыя дні пад Віцебскам на палігоне 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Яе ўдзельнікі правяраюць свае веды і ўменні па агнявой падрыхтоўцы, спаборнічаюць у зборцы і разборцы зброі, пераадольваюць паласу разведчыка. Таксама ў праграме гульні — комплексныя сілавыя практыкаванні, армрэслінг і перацягванне каната.


Але найбольш відовішчным стане марш-кідок па перасечанай мясцовасці з арыентаваннем на мясцовасці, падчас якога будуць эвакуяваны ўмоўныя «параненыя» і пераадолена водная перашкода.

Год ад году расце і колькасць удзельнікаў «Супрацьстаяння», якое праводзіцца сёлета чацвёрты раз. Напрыклад, сёлета на палігон Ласвіда прыехалі 250 чалавек. Яны склалі 11 дружын з розных арганізацый па ўсёй краіне.

— Гульня скіравана на выхаванне патрыятызму, каманднага духу, любові да спорту і стварэнне станоўчага іміджу Узброеных Сіл, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. — «Супрацьстаянне» — добрая магчымасць для ўдзельнікаў паказаць свае веды і ўменні, творчыя здольнасці, з'яднаць калектывы, а таксама абмяняцца вопытам.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.