Вы тут

Выраслі падаткі за здачу ўнаём у Мінскай вобласці


У Мінскай вобласці больш чым на 6 % павялічыліся стаўкі падаходнага падатку ў фіксаваных сумах з фізічных асоб, якія атрымліваюць прыбытак ад здачы ў арэнду жылых, нежылых памяшканняў і машына-месцаў. Адпаведнае рашэнне прынята Мінскім абласным Саветам дэпутатаў.


Памер ставак адрозніваецца па гарадах і тэрыторыях. Напрыклад, у Жодзіне за здачу ўнаём жылых памяшканняў (за кожны пакой), садовых домікаў, дач неабходна ў месяц заплаціць 16,5 рубля, за арэнду гаража — 4,2—5,3 рубля (у залежнасці ад віду); у Барысаве, Заслаўі, Маладзечне, Мар'інай Горцы, Слуцку, Смалявічах, Салігорску — 15,3 рубля, 4,2—5,3 рубля адпаведна; у іншых гарадах раённага падпарадкавання — 10 рублёў за пакой і ад 3,6 да 4,2 рубля за гараж.

Для населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыях Нарачанскага і Мядзельскага сельсаветаў, у перыяд з мая па верасень памер стаўкі роўны 41 рублю (за здачу ў арэнду жылых памяшканняў, садовых домікаў і дач) і ад 4,2 да 4,3 рубля (за здачу ў арэнду гаража); для населеных пунктаў Мінскага раёна — 15,3 рубля і ад 4,8 да 6,1 рубля адпаведна; для іншых тэрыторый — 9 рублёў і 3,5—4,2 рубля адпаведна.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».