Вы тут

Напад на праваслаўны храм у Грозным: ёсць загінулыя


У сталіцы Чачні Грозным чатыры чалавекі напалі на царкву Арханёла Міхаіла.


У выніку нападу загінулі двое паліцэйскіх і адзін чалавек, які знаходзіўся ў храме, чыю асобу пакуль не ўстанавілі. Тыя, хто нападаў, былі забітыя. Загінулыя паліцэйскія былі з Саратаўскай вобласці. Яны знаходзіліся ў Чачні ў камандзіроўцы.

Яшчэ двое паліцэйскія і адзін вернік атрымалі раненні.

Бандыты былі ўзброены дзесяццю бутэлькамі з гаручай сумессю, двуствольным абрэзам, з якога яны вялі агонь. У тых, хто нападаў, з сабой былі пісталеты, нажы і невялікія сякеркі.

Як распавёў міністр Чачэнскай Рэспублікі па нацыянальнай палітыцы, знешніх сувязях, друку і інфармацыі Джамбулат Умараў, аперацыю, у выніку якой былі забітыя тыя, хто нападаў, правялі асобныя падраздзяленні МУС па Чачэнскай рэспубліцы.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.