Вы тут

У Мінску прайшла Ноч музеяў


Мерапрыемствы ў Нацыянальным мастацкім музеі былі прысвечаны прыродзе колеру. Гасцей чакалі 14 лакацый, кожная з якіх дапамагала пераадолець плоскае прастору карціны, па-новаму зірнуўшы на спалучэнне святла і колеру. У прыватнасці, наведвальнікі музея ўбачылі пластычнае пераасэнсаванне творчасці вядомага марыніста Івана Айвазоўскага. У прыбудове да музея можна было пачуць адценні ў жывапісе і ўбачыць колер музыкі ў рэтрафармаце - пад шыпенне дыяпраектара “Пеленг-600” і пстрычкі змены слайдаў.


Нацыянальны гістарычны музей прымаў ўдзел у міжнароднай акцыі ўжо ў 13-ы раз, таму праграма “ночы” была складзена пад таямнічым уплывам гэтай лічбы.

Музейны панадворак быў адкрыты для вольнага наведвання. Тут размясціліся фотазоны, кірмаш hand made падарункаў, кропка па продажы дызайнерскіх маек Уладзіміра Цэслера.  Можна было паслухаць  выступы гуртоў Nite Nite Nite, Combo Colombo і Jingle Band. Наведвальнікі з захапленнем чакалі, калі ілюстрацыі Сальвадора Далі да “Боскай камедыі” Дантэ Аліг'еры перанясуцца на чалавечыя целы, адбіўшы на іх заганы пекла і цноты раю.

Экспазіцыя ў Музеі Янкі Купалы на адну ноч ператварылася ў чароўны лес, поўны міфічных істот. Каля музея была прадстаўлена канцэртная праграма ў этнастылі з удзелам гуртоў: “DZIVASIL”, ARATSEYA”, “KETRI”, “SHAMAN JUNGLE”.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.