Вы тут

Зязюля стала зоркай інтэрнету


Зязюля па мянушцы Флэпі МакФлэперсан стала зоркай інтэрнэту, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Птушка ўзяла ўдзел у кітайска-брытанскім праекце «Пекінскія зязюлі», мэта якога - вывучыць маршруты міграцыі зязюль і вызначыць іх месца зімоўкі.

У 2016 годзе ў Пекіне на Флэпі спецыялісты ўстанавілі ўльтралёгкі спадарожнікавы перадатчык, які дазволіў адсачыць любыя перамяшчэння птушкі. За час назіранняў спецыялісты выявілі, што кожную восень яна пералятала з паўночна-ўсходняй частцы Азіі ў паўднёва-ўсходнюю частку Афрыкі на зімоўку.  З 2016 года па 2017 год гэтая зязюля праляцела 26.000 кіламетраў, у тым ліку пераадолела больш за 6.500 кіламетраў за 6 дзён і паставіла новы рэкорд. Навукоўцы нават здзівіліся, калі высветлілі, што ў падарожжы яна амаль не адпачывала.     

У праекце «Пекінскія зязюлі» прынялі ўдзел усяго 5 зязюль, а школьнікі з розных гарадоў Паднябеснай дапамаглі падабраць для іх імёны, такія як Флэпі  МакФлэперсан, Скайбомб Болт, Цзыгуй, Мэн Чжы Цзюань і Хоўп. Але, на жаль, сігналы ад іншых 4 зязюль былі страчаны. Гісторыя Флэпі прыцягнула вялікую ўвагу і дапамагла многім птушкам.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.