Вы тут

Рухавік вагой 500 тон


Выпусцяць сёлета ў Кітаі.


Вытворчасць і мантаж ўзору рухавіка са стартавай вагой 500 тон плануецца скончыць у Кітаі ў гэтым годзе, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. 

Цяпер кітайскія навукоўцы працуюць над рашэннем ключавых тэхнічных задач, паглыбленнем і доказам правільнасці праграмы вадкасных рухавікоў трох тыпаў для цяжкай ракеты. Ужо было завершана некалькі шэрагаў сумесных цеплавых выпрабаванняў цэнтральных звёнаў і модуляў рухавікоў. Як паведамілі ў Інстытуце №6 Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыі (CASC), былі распрацаваны рухавікі трох тыпаў - кіслародна-газавы вадкасны рухавік са стартавым вагой каля 500 тон, кіслародна-вадародны вадкасны рухавік са стартавай вагой каля 200 тон і рухавік вагой 25 тон , якія выкарыстоўваюцца адпаведна для першай, другой і трэцяй ступені ракеты. 

Распрацоўка рухавікоў арыентуецца на ўзровень сусветнага класа. Паводле наяўнай інфармацыі, Кітай плануе першы запуск цяжкай ракеты у 2030 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?