Вы тут

Новы крок у індустрыі аквакультуры


У Кітаі створаны першы глыбакаводны рыбапрамысловы раён.


У горадзе Цындаа правінцыі Шаньдун быў запушчаны ў эксплуатацыю першы цалкам пагружаны інтэлектуальны рыбны садок "Шэньлань-1", самастойна распрацаваны Кітаем, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Інтэлектуальны садок быў распрацаваны Кітайскім універсітэтам акеаналогія і Інстытутам абсталявання для акіянаграфічных работ правінцыі Хубэй па даручэнні рыбопрамысловай кампаніі горада Жычжаа "Ваньцзэфэн" і быў створаны кампаніяй Wuchang Shipbuilding Industry Group Co., Ltd ў горадзе Цындаа. 

Садок мае перыметр 180 м і вышыню 38 м, важыць 1400 тон. Дадзенае абсталяванне будзе выкарыстоўвацца для вывядзення канадскіх ласосяў у марскім раёне ў больш за 100 марскіх мілях на ўсход ад горада Жычжаа, за раз можа разводзіць 300 тысяч канадскіх ласосяў, здабыча рыбы складзе 1500 тон. 

Увядзенне ў эксплуатацыю першага цалкам пагружанага інтэлектуальнага садка «Шэньлань-1» з'яўляецца важнай падзеяй у мадэрнізацыі індустрыі аквакультуры ў Кітаі і дае новы імпульс для пашырэння магчымасці выкарыстання марской вады і росту марской эканомікі. Па словах адпаведных асоб, гэта першае ў Кітаі глыбакаводнае рыбалоўнае абсталяванне, а таксама першае цалкам пагружанае глыбакаводнае рыбалоўнае абсталяванне ў свеце. 

У працэсе распрацоўкі «Шэньлань-1» кампаніі ажыццявілі некалькі асноўных тэхналогій, такіх як рэгуляванне ўздыму і падзення, абарона ад акул, даданне кіслароду, збор мёртвай рыбы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.