Вы тут

Апошні званок у мінскіх школах прагучыць 30 мая


У 2018 годзе з сярэдняй школы Мінска выпускаюцца больш за 10 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, базавай - звыш 15 тыс. Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў гарадскім выканаўчым камітэце першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Віталь Прыгодзіч.


Фота: sputnik.by

Апошні званок - 30 мая з 10:00 да 11:00. 

Адзіны апошні званок адбудзецца ў "Мінск-Арэне". Пляцоўка здольная прыняць каля 12 тыс. чалавек. На свята акрамя мінскіх выпускнікоў запросяць і моладзь з усіх куткоў Беларусі: па 100 чалавек ад кожнай вобласці і 500 - ад Мінскай.

Экзамены для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Выпускныя вечары ў сталіцы намечаны на 9 чэрвеня. 

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».