Вы тут

Пройдзе рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў руху


З 22 па 26 мая на тэрыторыі дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Колас" (Кобрынскі раён) адбудзецца 46-ы рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў руху.


У спаборніцтвах прымуць удзел каманды-пераможцы з кожнага рэгіёну нашай краіны, а таксама госці з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан.

Юныя памочнікі Дзяржаўтаінспекцыі паспаборнічаюць у веданні Правілаў дарожнага руху, вызначаць лепшых у аказанні першай дапамогі пацярпелым, а таксама будуць змагацца за званне лепшых у конкурсах: “Ваджэнне веласіпеда ва ўмовах, аналагічных рэальнаму дарожнаму руху”, “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху”, “Фігурнае ваджэнне веласіпеда”, “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне", конкурс-прэзентацыя “Мой атрад” і многія іншыя.

Урачыстая цырымонія адкрыцця 46-га рэспубліканскага злёту-конкурсу юных інспектараў руху адбудзецца 22 мая ў 16.00 на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».