Вы тут

Прадпрыемствы дрэваапрацоўкі скончылі I квартал з рэнтабельнасцю 6%


Прадпрыемствы холдынгу дрэваапрацоўкі ў I квартале спрацавалі з рэнтабельнасцю 6%, паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас.


"Сёння холдынг дрэваапрацоўчай прамысловасці па выніках трох месяцаў мае рэнтабельнасць вытворчай дзейнасці больш за 6%. Два гады таму гэтая лічба была мінус 18%", - сказаў Сяргей Румас. Ён адзначыў, што гэта не мяжа, вынікі 2018 года будуць значна лепшыя.

Пры гэтым кіраўнік Банка развіцця удакладніў, што роўнымі па ўсіх прадпрыемствах паказчыкі па рэнтабельнасці нельга назваць. "Ёсць добрыя прадпрыемствы, такія як "Мастоўдрэў" і "Рэчыцадрэў"- гэта два безумоўныя лідары, рэнтабельнасць вытворчай дзейнасці якіх пераваліла за 20%. Яны ў нас лакаматывы. Два прадпрыемствы ў нас пакуль знаходзяцца ў адмоўнай зоне, але мы бачым і там станоўчую дынаміку", - заявіў ён. Гаворка ідзе пра такія прадпрыемствах, як "Віцебскдрэў" і "Фандок" (па выніках мінулага месяца гэта прадпрыемства ўжо выйшла на рэнтабельную работу).

Сяргей Румас падкрэсліў, што дрэваапрацоўка - гэта ўжо далёка не тая галіна, якой яна была два гады таму. "Сёння кожнае прадпрыемства дрэваапрацоўкі - нармальна функцыянуючае прамысловае прадпрыемства, якое своечасова разлічваецца па ўсіх сваіх абавязацельствах. Ні ў аднаго сёння няма запазычанасці па крэдытах перад якім-небудзь камерцыйным банкам. І сёння банкі ўжо канкуруюць паміж сабой за права абслугоўваць гэтыя прадпрыемствы. У сувязі з падпісаннем мемарандума мы прапануем прадпрыемствам абслугоўвацца ў Беларусбанку ", - распавёў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.