Вы тут

«Зумліён-МАЗ» назвалі найлепшым у інтэрнэце на прэміі «ТІБО-2018»


У нашай краіне выбіралі пераможцаў сярод інтэрнэт-рэсурсаў мясцовых экспарцёраў. Першае месца на інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2018» заняў сайт кампаніі «Зумліён-МАЗ», створанай Мінскім аўтазаводам і кітайскім вытворцам Zoomlіon.


Другое месца дасталася акцыянернаму таварыству «Скідзельскі цукровы камбінат», а на трэцім радку аказалася прадпрыемства «Гродна Азот». Усе тры айчынныя структуры актыўна экспартуюць прадукцыю — перш за ўсё на расійскі рынак.

Сайт кампаніі-пераможцы апублікаваны каля паўгода таму. Асаблівую цікавасць на ім уяўляе апісанне таго, як вырабляюцца аўтакраны. Для нагляднасці кожную мадэль акрамя тэксту і фатаграфій суправаджаюць інфаграфіка і прэзентацыйны відэаролік. Прадугледжана і анлайн-карта, на якую нанеслі сэрвісныя цэнтры ў Беларусі, Расіі і Казахстане. Распрацоўкай сайта займалася вэб-студыя «Медыя Лайн». «Мы стараемся прасоўваць беларускую прадукцыю на знешнія рынкі. І ў гэтым нам моцна дапамагае ўласны інтэрнэт-рэсурс, які атрымаўся простым, зручным і карысным», — расказаў дырэктар ТАА «Зумліён-МАЗ» Юрый Півавараў.

Сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства займаецца вытворчасцю спецтэхнікі на плошчах завода «Магілёўтрансмаш». Кампанія збірае аўтакраны, а ў перспектыве асвоіць выпуск аўтабетонапомпаў, аўтамабільных бетоназмешвальнікаў і камунальных машын. Большая частка прадукцыі пастаўляецца ў іншыя краіны.

Прэмія «TІБO-2018» назвала найлепшыя сайты года ў 10 намінацыях. Для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 330 заявак. Пераможцаў вызначалі ў два этапы: спачатку экспертная група адабрала ад трох да сямі намінантаў у кожнай катэгорыі, пасля чаго спецыялісты прадставілі на пасяджэнне журы вынікі папярэдняй экспертызы з абгрунтаваннем рашэння. Сярод асноўных крытэрыяў — змест, структура, візуальнае афармленне, зручнасць і тэхналагічнасць інтэрнэт-рэсурсу.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Экспарцёраў ацэньваюць па сайтах

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.