Вы тут

Андрэй Касціцын прадоўжыць кар'еру ў ХК "Дынама-Мінск"


Беларускі форвард Андрэй Касціцын прадоўжыць кар'еру ў ХК "Дынама-Мінск", паведамілі ў прэс-службе каманды.


33-гадовы выхаванец наваполацкай школы хакея дэбютаваў у "Паліміры" ўжо ў 16 гадоў і пасля двух сезонаў, праведзеных у чэмпіянаце Беларусі, атрымаў запрашэнне з маскоўскага ЦСКА.

Затым быў пераезд за акіян і выдатны сезон у АХЛ у складзе "Гамільтан Бульдогс". 23 ачкі ў 66 матчах не засталіся незаўважанымі босамі галоўнай каманды сістэмы - "Манрэаль Канадыенс". У сезоне 2005/2006 Касціцын-старэйшы дэбютаваў у НХЛ. У 2011 годзе ў яго паслужны спіс дабаўляецца яшчэ адзін клуб НХЛ - "Нэшвіл Прэдатарс". Усяго ў мацнейшай лізе планеты Андрэй згуляў 398 матчаў, у якіх набраў 222 (103+119) ачкі.

Андрэй Касціцын - адзін з лідараў зборнай Беларусі па колькасці згуляных матчаў: на яго рахунку 159 паядынкаў за нацыянальную каманду, у якіх ён закінуў 40 шайбаў. Ён прымаў удзел у дзевяці чэмпіянатах свету.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».