Вы тут

Курс на папулярызацыю


Міністэрства інфармацыі і Беларускі саюз мастакоў падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве.


Прадстаўнікі творчай супольнасці Беларусі зацікаўленыя ў больш актыўнай папулярызацыі культурных падзей, якія адбываюцца штодня. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі саюз мастакоў паспрабавалі вырашыць сітуацыю. У прэс-цэнтры Дома прэсы міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж двума структурамі і аб’явілі старт Рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ тэмы мастацтвазнаўства і мастацкай крытыкі.

— У Міністэрства інфармацыі і Беларускага саюза мастакоў ёсць цэлы комплекс мерапрыемстваў, дзе мы хацелі б працаваць разам, — падкрэсліў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч. — Нядаўна пры актыўным удзеле сродкаў масавай інфармацыі краіны мы прыцягнулі грамадскасць да конкурсу на талісман II Еўрапейскіх гульняў. Спадзяёмся, што ідэю талісмана, яго мастацкае выкладанне будуць развіваць прафесіяналы Саюза мастакоў. Акрамя пагаднення, мы аб’явілі Рэспубліканскі конкурс на лепшае асвятленне тэмы выяўленчага мастацтва. Вынікі конкурсу будзем падводзіць у лютым 2019 года.

На конкурс прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя ці паказаныя ў эфіры на працягу 2018 года. Конкурс ладзіцца сярод журналістаў друкаваных, электронных сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсаў. Удзельнікамі таксама могуць быць прафесійныя мастацтвазнаўцы, аўтары даследаванняў у галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і арт-дызайну. Запрашаюцца як асобныя аўтары, так і калектывы аўтараў. Прадугледжаны грашовыя прэміі.

Пераможцы будуць вызначацца ў чатырох намінацыях: «За шматгадовы прафесійны ўклад у галіне нацыянальнага мастацтвазнаўства і мастацкай крытыкі», «За лепшы крытычны аналіз і асвятленне ў сродках масавай інфармацыі значнага мастацкага праекта», «За мастацтвазнаўчае даследаванне творчай дзейнасці мастака» і «За навуковую працу ў галіне мастацтвазнаўства».

— Пагадненне, якое Беларускі саюз мастакоў падпісаў з Міністэрствам інфармацыі, павінна даць шырокаму грамадству разуменне тых мастацкіх працэсаў, якія адбываюцца ў краіне, — падкрэсліў Рыгор Сітніца. — Мы б хацелі, каб пра нашу творчасць ведалі болей. У Беларусі мала мастацкай аналітыкі. Нам патрэбна, каб крытыкі, журналісты, мастацтвазнаўцы дапамаглі асэнсаваць нашу творчасць у кантэксце гістарычнасці, сучаснасці, каб мастакі арыентаваліся на заўвагі і разумелі, куды ім рухацца далей.

Вікторыя АСКЕРА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.