Вы тут

Юных талентаў з пяці краін чакаюць на фестывалі "Залатая пчолка"


Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка" пройдзе ў Клімавічах з 31 мая па 3 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце мерапрыемства.


Гэты фестываль чакае больш за 600 юных талентаў з розных куткоў Беларусі, а таксама Расіі, Балгарыі, Малдовы і Украіны. Традыцыйна конкурсная праграма пройдзе ў дзвюх узроставых катэгорыях: малодшая (9-12 гадоў) і старэйшая (13-16 гадоў). Праслухоўванні і прагляды будуць праводзіцца па намінацыях: вакальнае майстэрства (народныя, эстрадныя спевы), харэаграфічнае майстэрства (народна-сцэнічны, эстрадны танец).

Гасцей чакаюць тэматычныя праграмы, экскурсіі, работа забаўляльных пляцовак, тэатралізаваных выставачна-гандлёвых экспазіцый устаноў культуры і дзіцячых школ мастацтваў раёнаў вобласці, творчыя прэзентацыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У фармаце музычнага форуму пройдуць "Дзень беларускай гасціннасці", "Дзень шчаслівага дзяцінства", "Дзень садружнасці нацыянальных традыцый", "Дзень сугучча талентаў", бліц-конкурс "Міс фестывалю "Залатая пчолка", пасяджэнне Клуба ганаровых землякоў, свята "Арт масты" і іншыя мерапрыемствы.

Арганізатары падрыхтавалі і новы праект "Вернісаж фестываляў Магілёўшчыны". Гэта святочная тэатралізаваная экспазіцыя тэматычных пляцовак устаноў культуры і адукацыі раёнаў Магілёўскай вобласці з прэзентацыяй фестывальных брэндаў рэгіёна. Напрыклад, Кіраўскі раён прадставіць фестываль "Сенафэст-2018", Чавускі - этнасвята "У Госці да радзімічаў", Касцюковіцкі - свята паэзіі і аўтарскай песні "Пісьмянкоў луг", а Дрыбінскі раён - фестываль народнай творчасці "Дрыбінскія таржкі".

На працягу чатырох фестывальных дзён будуць працаваць гандлёва-выставачныя экспазіцыі прадпрыемстваў гандлю Клімавіцкага раёна і Магілёўскай вобласці "Салодкае лета", весціся продаж сувенірнай прадукцыі, упрыгажэнняў, цацак.

Яркім фіналам 3 чэрвеня стане традыцыйнае святочнае шэсце, цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў і заключны гала-канцэрт "Вясёлка талентаў фестывалю "Залатая пчолка".

Фестываль дзіцячай творчасці праходзіць у Клімавіцкім раёне з 1996 года. У 2001-м конкурс атрымаў статус міжнароднага. Лаўрэатамі форуму ў розныя гады былі Ксенія Сітнік, Андрэй Кунец, Ганна Мушак, Лідзія Заблоцкая і інш. Раней фестываль праводзіўся адзін раз у два гады. Пачынаючы з 2017 года прынята рашэнне праводзіць "Залатую пчолку" штогод.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Грамадства

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.