Вы тут

Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 мая разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Мірончыка Дзмітрыя Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя;

Лукашэвіча Аляксандра Васільевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя і па сумяшчальніцтве ў Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр;

Качанава Вячаслава Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы;

Пальчыка Генадзя Уладзіміравіча - рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

Астапенку Уладзіміра Аркадзьевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Чылі па сумяшчальніцтве;

Калесніка Валерыя Георгіевіча - пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве;

Гусачэнку Сяргея Аляксандравіча - намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Грышкевіча Міхаіла Міхайлавіча - старшынёй Кобрынскага райвыканкама;

Камінскага Аляксандра Віктаравіча - старшынёй Ляхавіцкага райвыканкама;

Богуша Вадзіма Анатольевіча - рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі";

Драгана Аляксандра Вячаслававіча - рэктарам установы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт";

Лёгкага Паўла Мікалаевіча - першым намеснікам міністра інфармацыі;

Красінскага Аляксея Дзмітрыевіча - дырэктарам Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў;

Гусева Ігара Уладзіміравіча - дырэктарам Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;

Чайкоўскага Аляксандра Іванавіча - генеральным дырэктарам дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах";

Хвалько Георгія Мікалаевіча - кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама.


Прызначаючы новых паслоў, кіраўнік дзяржавы адзначыў: «І Эстонія, і Балгарыя — гэта блізкія нам дзяржавы. Яны добра да нас ставяцца, і людзі там разумеюць, ведаюць Беларусь. У Швецыі будзе крыху складаней, але, напэўна, і там ужо пэўны паварот у бок Беларусі адбыўся. І гэта тэндэнцыя будзе ўзмацняцца. Але са скандынаўскімі краінамі мы маем неапраўдана нізкі ўзровень адносін, а вучыцца ў іх можна шмат чаму: у фінаў, шведаў, нарвежцаў. Пачынаючы ад дрэваапрацоўкі і заканчваючы хакеем».

Прэзідэнт канстатаваў, што ў дыпламатаў, назначаных пасламі ў гэтыя краіны, работы будзе дастаткова. «Швецыя для нас — краіна вельмі важная, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Не важна, што там некаторыя палітыкі вельмі палітызаваліся ўжо, усяляк бывае. Але выбудоўваць адносіны з імі трэба. Вы ведаеце, што дадатнае сальда ў тавараабароце — гэта аксіёма, мы на гэта павінны працаваць. Усё будзе добра, калі будзе эканоміка».

Новых старшынь райвыканкамаў беларускі лідар сарыентаваў на развіццё сферы абслугоўвання. «Трэба даводзіць да ладу прадпрыемствы сэрвісу. Гэта і бытавое абслугоўванне, і швейныя, і цырульні. Каб мы маглі абслугоўваць людзей. Я не кажу ўжо аб гандлі. Вы жывяце ў раёнах, вам давядзецца гэтым займацца», — сказаў Прэзідэнт. Ён таксама закрануў сферу сельскай гаспадаркі, якая натуральным чынам знаходзіцца ў цэнтры ўвагі кіраўнікоў у раёнах. «Работа з людзьмі, дысцыпліна і жалезны парадак на месцах, тэхналогіі», — акрэсліў кола задач кіраўнік дзяржавы.

У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь неабходна цалкам перабудаваць сістэму адукацыі, лічыць Аляксандр Лукашэнка. «Трэба дакладна разумець: цяперашні кіраўнік — гэта чалавек, які ведае эканоміку, замежную мову і можа размаўляць з любым. На гэта трэба настройваць. Значыць, трэба вывучаць замежную мову больш, запрашаць туды больш людзей з эканамічным ці юрыдычным ухілам. Калі нам трэба, каб кіраўнік валодаў паліталогіяй, значыць, трэба вывучаць гэтыя навукі», — сказаў Прэзідэнт, адзначыўшы, што неабходна хутка перабудавацца і ўжо на 1 верасня ажыццяўляць набор тых людзей, якія сапраўды павінны атрымліваць адукацыю ў Акадэміі кіравання.

Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў назначэнне на пасады і іншых рэктараў. «Ратацыю я даручыў даўно пачаць. Таму што вельмі многія засядзеліся ўжо ў гэтых крэслах. Ужо няма таго, што патрэбна. Трэба асучасніць ВНУ. Трэба яшчэ на адну прыступку ўзняцца вышэй, выконваць заказ грамадства і эканомікі па тых кадрах, у якіх яны маюць патрэбу. Жыццё дыктуе свае ўмовы. Таму патрэбны новыя людзі», — сказаў Прэзідэнт.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.