Вы тут

Дачныя хітрасці


Буракі любяць паліў метадам дажджавання і частыя, але асцярожныя рыхленні.

Пасля другога прарэджвання буракі падкормліваюць мінеральнымі ўгнаеннямі.

Лепш за ўсё буракі растуць на нешырокіх градках у тры рады максімум з адлегласцямі паміж раслін ад 15—17 см.

Пакуль у морквы не з'явіліся ўсходы, яе паліваюць рэгулярна. Калі з'явяцца ўсходы, іх 12—15 дзён лепш не паліваць, за выключэннем засушлівых дзён. Гэта дае магчымасць караням сысці як мага глыбей у глебу.

Калі гарчыцу пасеяць побач з гарохам, ураджай у яго будзе большы ў два разы.

Кроп лепш сеяць на сонцы, бо ў цені ў яго зніжаецца водар лісця. Пад кроп не ўносяць попел і вапну.

Павойнік (клематыс) вясной паліваюць вапнавым малаком — на 10 літраў вады 100—150 грамаў вапны.

У сярэдзіне ліпеня ад пладоў сельдэрэю асцярожна адграбаюць зямлю і праціраюць анучкай. Праз 15—50 хвілін зноў засыпаюць. Паліў праводзяць толькі праз 2-3 дні.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».