Вы тут

Мінск стаў пляцоўкай для абмеркавання прыродаахоўных пытанняў


Сёння большасць экалагічных праблем вырашаецца сумеснымі намаганнямі розных краін, спецыялістамі ў розных сферах. Сусветная супольнасць прыйшла да такой практыкі, паколькі сёння відавочна, што сіламі толькі асобна ўзятай дзяржавы глабальныя пытанні вырашыць немагчыма. Менавіта з мэтай адукацыі, абмену вопытам, стварэння і прасоўвання міжнародных праграм у Мінску адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Сахараўскія чытанні 2018 года: экалагічныя праблемы ХХІ стагоддзя», у якой прынялі ўдзел больш за 500 прадстаўнікоў з Арменіі, Беларусі, Германіі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны.


Міжнародная канферэнцыя прайшла ў Мінску пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Грамадскага савета Базавай арганізацыі па экалагічнай адукацыі краін СНД, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

— Міжнароднае супрацоўніцтва спрыяе ўкараненню прынцыпаў устойлівага развіцця, — заявіў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй ХМЕЛЬ падчас адкрыцця канферэнцыі. — Мы разумеем, што ўкараненне прынцыпаў устойлівага развіцця, прасоўванне экалагічных інавацый, гарантаванне экалагічнай бяспекі немагчымыя без цеснага міжнароднага супрацоўніцтва, прыцягнення замежных інвестараў. Таму мы актыўна выкарыстоўваем платформу міжнароднага ўзаемадзеяння для вырашэння прыродаахоўных задач, павышэння даступнасці экалагічных тэхналогій.

Ён падкрэсліў, што толькі экалагічна падрыхтаванае грамадства можа забяспечыць устойлівае развіццё дзяржавы, таму фарміраванне сістэмы бесперапыннай экалагічнай адукацыі, яе заканадаўчае ўдасканаленне, падрыхтоўка кадраў у галіне экалогіі з'яўляюцца напрамкамі дзейнасці Мінпрыроды ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі структурамі і грамадскімі аб'яднаннямі.

— Падзеі, якія адбываюцца ў свеце, сацыяльна-эканамічныя працэсы і звязаныя з імі новыя рызыкі і выклікі, у тым ліку экалагічнага характару, прымушаюць нас шукаць найбольш эфектыўныя шляхі рэалізацыі экалагічнай палітыкі дзяржавы. Наглядным прыкладам такога новага падыходу да ўздзеяння на навакольнае асяроддзе стала ўкараненне прынцыпаў зялёнай эканомікі, якія забяспечваюць устойлівае развіццё, заснаванае на падтрыманні балансу эканамічнага росту, павышэнне якасці жыцця і захаванне прыроднага асяроддзя. У нашай краіне назапашаны немалы вопыт у гэтай сферы. Мы актыўна рэалізуем шэраг дзяржаўных і галіновых праграм экалагічнай накіраванасці, — адзначыў намеснік міністра.

Вадзім БОГУШ, на момант правядзення мерапрыемства першы намеснік міністра адукацыі, адзначыў: «Важнасць праблемы экалагічнай бяспекі бясспрэчная, сведчаннем чаго з'яўляюцца шматлікія кангрэсы, пратаколы, пагадненні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Канферэнцыя ў Мінску дазваляе спецыялістам розных краін абмяняцца вопытам у вырашэнні задач экалагічнай бяспекі, пазначыць актуальныя «болевыя» пункты ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, вызначыць прыярытэты для канцэнтрацыі намаганняў з мэтай прадухілення негатыўнага антрапагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і здароўе чалавека. Канферэнцыя за апошнія гады стала міжнародным форумам з шырокім прадстаўніцтвам, разнапланавай тэматыкай, якая праводзіцца ў галіне экалогіі і геаграфіі краін-удзельніц».

Падчас канферэнцыі былі праведзены пасяджэнні Грамадскага савета Базавай арганізацыі дзяржаў — удзельніц СНД па экалагічнай адукацыі, а таксама шэрагу секцый і круглых сталоў. У прыватнасці, у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прайшоў круглы стол «Экалагічнае заканадаўства і фарміраванне светапогляду чалавека ў інтарэсах устойлівага развіцця».

Таццяна КАНАНЧУК, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, заявіла:

— Сёння любы законапраект (эканамічнай, сацыяльнай, экалагічнай накіраванасці) перш за ўсё арыентаваны на ўстойлівае развіццё. У цяперашні момант у нашай камісіі разглядаецца некалькі законапраектаў: аб асабліваахаваных прыродных тэрыторыях, аб унясенні змяненняў у Лясны кодэкс, аб радыяцыйнай бяспецы. У рамках правядзення круглага стала прыярытэт абмеркавання быў аддадзены радыяцыйнай бяспецы, таму што там прысутнічалі эксперты з Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (РФ), з Інстытута радыяцыйнай бяспекі і экалогіі (Казахстан), наш дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы, дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Важны і міжнародны вопыт, таму што асноўныя палажэнні ў гэтым законапраекце — гэта абнаўленне прынцыпаў, асноў радыяцыйнай бяспекі з улікам міжнародных патрабаванняў, у тым ліку і патрабаванняў МАГАТЭ. Усе абнаўленні, якія прымаюцца ў новы законапраект, пачынаючы з тэрміналогіі (гэта датычыцца крыніц іанізавальнага выпраменьвання), прынцыпы, падыходы будуць разглядацца з улікам міжнародных патрабаванняў. Пытанні радыяцыйнай бяспекі павінны быць разгледжаны комплексна (экспертыза крыніц іанізавальнага выпраменьвання, якія яшчэ не ўведзены ў эксплуатацыю). Мы плануем поўнае абнаўленне законапраекта. Дакумент рыхтуецца да разгляду ў першым чытанні.

Вольга ПРАЛЮК

Загаловак у газеце: Веды, закон і экалогія

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».