Вы тут

Пабудавана амаль 13 тысяч кватэр


За чатыры месяцы бягучага года ў нашай краіне ўведзена ў эксплуатацыю 1,147 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Такім чынам, арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 12,9 тысячы новых кватэр, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


У студзені — красавіку для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 415,3 тысячы «квадратаў» агульнай плошчы, або 36,2 % ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З гэтага аб'ёму для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, з дзяржпадтрымкай пабудавана 281,8 тысячы квадратных метраў, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 256,4 тысячы «квадратаў». У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 330,9 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 28,8 % ад агульнага ўводу па краіне.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.