Вы тут

У мінчаніна з тамбура пад'езда зніклі веласіпед і бегавел


У Маскоўскі РУУС сталіцы з заявай звярнуўся мінчанін: у яго з тамбура пад'езда зніклі веласіпед і бегавел агульным коштам 250 рублёў. Першы не быў закрыты на замок, і зламыснік без цяжкасцяў украў яго.


Міліцыянеры ўстанавілі, што гэта — справа рук жыхара гэтага ж дома. Падчас пакватэрнага абходу аператыўнік звярнуў увагу на падазронага жыльца другога паверха. Мужчына паведаміў міліцыянеру, што толькі што выкідваў смецце і каля смеццеправода ўбачыў пакінуты некім бегавел. Скрадзеная маёмасць сапраўды знаходзілася ва ўказаным месцы. Калі праваахоўнік вярнуўся да грамадзяніна, каб апытаць яго, то заўважыў, што мужчына трымае ў руках пакет са смеццем, які быццам бы нядаўна выкінуў. Аператыўнік западозрыў, што грамадзянін датычны да крадзяжу. Скрадзены веласіпед быў знойдзены схаваным за спадарожнікавай антэнай-«талеркай», якая была прымацавана да фасада дома. Мінчанін 1979 года нараджэння не працуе, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Яго датычнасць да злачынства пацвердзіла экспертыза.

Загаловак у газеце: Веласіпед схаваў за «талеркай»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».