Вы тут

Лукашэнка возьме ўдзел у форуме "Мінскага дыялогу"


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 мая возьме ўдзел у міжнародным форуме "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх". Аб гэтым паведаміў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на адкрыцці форуму.


Фота: facebook.com/melyantsou

"Па запрашэнні арганізатараў удзельнікам пленарнай сесіі канферэнцыі стане Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Вы атрымаеце магчымасць з першых вуснаў пачуць падыходы кіраўніка нашай дзяржавы да сучаснай міжнароднай палітыкі і пытанняў рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён упэўнены, што выступленне Прэзідэнта паслужыць штуршком для далейшых зацікаўленых дыскусій, у тым ліку за рамкамі форуму.

Форум "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх" праходзіць у Мінску 23-25 мая. Яго арганізатарам выступіла экспертная ініцыятыва "Мінскі дыялог".

Мерапрыемства павінна пакласці пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнаму дыялогу паміж вядучымі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрапейскага саюза, Расіі, ЗША і Кітая. Мінск прадаставіць якасна новую пляцоўку для дыскусій аб сучасным і будучым рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.

У гэтым форуме бяруць удзел 350 экспертаў і афіцыйных асоб з больш як 40 краін. Сярод спікераў - генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, намеснік памочніка генсакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі Джэймс Апатурай, экс-генсакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, генеральны дырэктар сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майра Мора, экс-старшыня Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Крысцін Мутанен.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».