Вы тут

Да паўнавартаснага жыцця — праз казку


На­ша ад­мыс­ло­вае твор­чае спа­бор­ніц­тва — кон­курс «Я — ма­ла­ды. І мне не ўсё роў­на!» — вый­шла на фі­ніш­ную пра­мую. Вы­чы­та­ны апош­нія да­сла­ныя «про­бы пя­ра», най­леп­шыя з іх пад­рых­та­ва­ны да пуб­лі­ка­цыі. Яны з'я­вяц­ца на ста­рон­ках «Чыр­вон­кі. Чыр­во­най зме­ны» най­блі­жэй­шым ча­сам. По­тым сваё сло­ва ска­жа рэ­дак­цый­нае жу­ры, аца­ніў­шы на­ма­ган­ні ўдзель­ні­каў і пад­вёў­шы та­кім чы­нам ры­су пад чар­го­вым се­зо­нам кон­кур­су. На­шым юным і ма­ла­дым ня­штат­ным аў­та­рам за­ста­ец­ца толь­кі ча­каць. Каб гэ­та бы­ло не так сум­на, мы тра­ды­цый­на пра­па­ну­ем ім да­сы­лаць свае но­выя «про­бы пя­ра» — ужо па-за твор­чым спа­бор­ніц­твам, як звы­чай­ныя жур­на­лісц­кія ма­тэ­ры­я­лы. Най­леп­шыя з іх аба­вяз­ко­ва бу­дуць на­дру­ка­ва­ны. Ну што, васт­ры­це пё­ры, аў­та­ры?!

Калі палёт фантазіі, творчыя здольнасці і жаданне зрабіць свет крыху ярчэйшым неабмежаваныя, з'яўляецца сапраўдная казка. А ствараюць яе маладыя людзі, што наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў пры філіяле новалукомльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна. З праектам, які так і называецца — «Там, дзе нараджаецца казка», — яны сёлета прынялі ўдзел у фінале рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» ў намінацыі «Інклюзіўная прастора». І, трэба сказаць, выклікалі пэўны рэзананс.


Ідэя так званай лялечнай сацыялізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі з'явілася ў аддзяленні тэрытарыяльнага цэнтра гады з чатыры таму. Якраз тады, калі ў Новалукомлі адкрыўся філіял цэнтра. Пачыналі з невялікіх сувеніраў-дамавікоў, пасля асвоілі тэхналогію вырабу абрадавых лялек. Прычым шылі іх па ўсіх канонах і правілах, калі выкарыстоўваць іголку нельга, а тканіну неабходна рваць рукамі. З цягам часу канстатавалі: лялькі, зробленыя інвалідамі, карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Дзіўна, але тыя, хто набываў тут дамавіка, харашуна, абярэгі альбо талісман, каб прыцягнуць у хату дабрабыт, сцвярджаюць: лялькі «працуюць».

«Розныя куткі Беларусі, Расія, Літва, Латвія, Швецыя», — пералічваюць у філіяле тэрытарыяльнага цэнтра пункты на карце, дзе «пасяліліся» іх вырабы. І дадаюць, што, набыўшы ў іх адну ляльку, людзі абавязкова прыходзяць па новыя. Яно і зразумела: практычна адзінкавыя аўтарскія вырабы так і просяцца ў калекцыю. А з прыходам у філіял інструктара па працоўнай тэрапіі, кіраўніка гуртка Ірыны Рабчыкавай вытворчасць інтэр'ерных лялек тут выйшла на новы ўзровень.

Дарэчы, да конкурсу «100 ідэй для Беларусі» падрыхтавалі сапраўдную казачную зону, дзе знайшлі месца для Бабы Ягі і Лесуна, гномаў, персанажаў казкі «Залатая рыбка», герояў мультфільмаў. Гледзячы на іх, цяжка ўявіць, што ўсё гэта зроблена людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. «Так, гэта вялікая праца, — сцвярджае кіраўнік гуртка, — карпатлівая, якая патрабуе пэўных намаганняў і творчага падыходу. І я з задавальненнем хачу сказаць, што нашы хлопцы і дзяўчаты з ёй спраўляюцца».

І гэта не дзіўна для таго, хто хоць раз назіраў за тым, як працуе з маладымі інвалідамі Ірына. У філіяле тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва жартуюць: «У яе нават самыя няздольныя пачынаюць тварыць». А калі без жартаў, то кіраўнік гуртка мае свой асаблівы падыход да кожнага. Дзякуючы такому спалучэнню таленавітага майстра і не менш таленавітых маладых людзей і з'яўляюцца на свет сапраўдныя шэдэўры.

Між іншым, вытворчасць інтэр'ерных лялек для супрацоўнікаў філіяла — мэта не першачарговая. Галоўнае — гэта сацыялізацыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі праз стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў і працоўнай занятасці. Ішлі да гэтага паступова: стварылі банк даных таленавітых інвалідаў, распрацавалі тэхналагічныя карты, вынайшлі і апрабавалі эксперыментальныя методыкі, прыцягнулі да справы навучэння людзей з абмежаванымі магчымасцямі валанцёраў з ліку пенсіянераў. І атрымалі добры вынік.

Застаецца толькі дадаць: тое, што маладыя людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, ствараюць гэты незвычайны прадукт, — сапраўдны цуд. Які абавязкова павінен прысутнічаць у кожнай казцы.

Дар'я РАЖКО, вучаніца 10 класа Чашніцкай гімназіі

Пра аўтара

— «Чырвонку. Чырвоную змену» я пачала чытаць адносна нядаўна, але раблю гэта з вялікай цікавасцю. І канешне, як чалавек, які вырашыў звязаць сваё жыццё з журналістыкай, не магла не прыняць удзел у конкурсе, — расказала пра сябе 16-гадовая аўтарка. — Так, праз год я планую паступаць на факультэт журналістыкі БДУ, а пакуль «спрабую пяро» ў раённых, абласных сродках масавай інфармацыі. Акрамя гэтага, з'яўляюся рэдактарам школьнай газеты «Юны гімназіст», наведваю адпаведны гурток. Чаму выбрала менавіта такую тэму? Гэтыя маладыя людзі могуць стаць для іншых сапраўдным прыкладам мужнасці і стойкасці. Буду рада, калі пра іх даведаецца як мага больш чытачоў.

***

Наша адмысловае творчае спаборніцтва — конкурс «Я — малады. І мне не ўсё роўна!» — выйшла на фінішную прамую. Вычытаны апошнія дасланыя «пробы пяра», найлепшыя з іх падрыхтаваны да публікацыі. Яны з'явяцца на старонках «Чырвонкі. Чырвонай змены» найбліжэйшым часам. Потым сваё слова скажа рэдакцыйнае журы, ацаніўшы намаганні ўдзельнікаў і падвёўшы такім чынам рысу пад чарговым сезонам конкурсу. Нашым юным і маладым няштатным аўтарам застаецца толькі чакаць. Каб гэта было не так сумна, мы традыцыйна прапануем ім дасылаць свае новыя «пробы пяра» — ужо па-за творчым спаборніцтвам, як звычайныя журналісцкія матэрыялы. Найлепшыя з іх абавязкова будуць надрукаваны. Ну што, вастрыце пёры, аўтары?!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».