Вы тут

Беларусь узяла ўдзел у Міжнародным форуме інвестыцый і экспарту


У ІІІ Міжнародным форуме інвестыцый і экспарту ў Чарнігаўскай вобласці ўзяла ўдзел дэлегацыя Гомельшчыны на начале са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам. Удзельнікамі гэтага форуму стала каля 170 прадстаўнікоў з Украіны, Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Японіі, Кітая.


Як паведаміла прэс-сакратар Гомельскага аблвыканкама Вольга Рабікова, гісторыя супрацоўніцтва пачалася ў 1993 годзе з падпісання дамовы паміж аблвыканкамам і Чарнігаўскай абласной адміністрацыяй.

За апошнія два гады знешнегандлёвы абарот Гомельскай вобласці з рэгіёнамі суседняй паўднёвай краіны склаў амаль $1 млрд. Гомельшчына імпартуе шпалеры, тканіны з поліэфірных валокнаў, пражу, абсталяванне да трубаправоднай арматуры і іншае. Попытам таксама карыстаюцца ўгнаенні, звадкаваны газ, жытняя мука, шкло, шакаладная прадукцыя.

У вобласці цяпер працуе 111 прадпрыемстваў з украінскім капіталам. Агульны аб'ём інвестыцый за апошнія сем гадоў склаў амаль $65 млн. Сёлета ў СЭЗ «Гомель-Ратон» зарэгістраваны новы рэзідэнт па вытворчасці электрычных печаў — з інвестыцыйным праектам на 4 млн еўра.

Сярод перспектыўных кірункаў — супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і турызме. Уладзімір Дворнік выказаў упэўненасць, што якасна новы імпульс адносінам дзвюх дзяржаў дасць запланаваны на кастрычнік форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гомелі. Між тым дэлегацыя Чарнігаўскай вобласці збіраецца прыняць удзел у Гомельскім эканамічным форуме 25 мая, дзе будзе актуалізавана міжрэгіянальная дамова.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Стасункам з Чарнігаўшчынай — чвэрць стагоддзя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».