Вы тут

Нечаканыя ўчынкі жыхароў Злучанага Каралеўства


Грамадзяне Злучанага Каралеўства даволі часта трапляюць у хронікі навін з-за сваёй здольнасці да зусім нечаканых учынкаў, якія часам не паддаюцца разуменню звычайных людзей. Брытанскія навукоўцы ўжо сталі анекдотам, але «простыя» астраўляне імкнуцца ад іх не адставаць.


...разагнаў хлеў звыш 160 км\г

Новы рэкорд па хуткасці хлява паставіў 53-гадовы садоўнік і механік Кевін Нікс з Оксфардшыра. Брытанец выкарыстаў рухавік Аudі, а ў якасці шасі — зламаны Vоlkswаgеn Раssаt. У выніку хлеў разагналі на адным з пляжаў Уэльса да хуткасці звыш 162 кіламетраў за гадзіну. Вынік стаў рэкордным — прычым Нікс пабіў уласнае дасягненне. На незвычайную пабудову брытанец выдаткаваў больш як 13 000 фунтаў. Самае цікавае, што самаходны хлеў мае дарожную ліцэнзію — Нікс зарэгістраваў яго, каб вазіць дачку ў школу і ездзіць па крамах.


...патрабуе забараніць абразы свіней

43-гадовы свінавод з Эсекса Фергюс Хаўі настойвае на неабходнасці выключыць з Оксфардскага слоўніка словы і выразы, якія «абражаюць гонар і годнасць свіней». Хаўі звярнуўся да аўтараў знакамітага выдання ад імя «ўсіх свіней краіны», якіх абражаюць такія словы і выразы, як еаt lіkе а ріg («есці як свіння»), роrkеr («тоўсты, як свіння»), а таксама многія іншыя, у якіх прысутнічае слова ріg («свіння») або роrk («свініна»). Сваю заяву фермер падмацаваў шырокімі статыстычнымі звесткамі «па азначаным пытанні», а скончыў зварот наступным аргументам: «Цяпер у свіней на 44 % менш тлушчу, чым было ў 1970-я гады. Між тым людзі сталі таўсцейшымі на 30 %». Калі ўсё так і ідзе, як сцвярджае Фергюс Хаўі, можа свінні і насамрэч заслужылі, каб са слоўніка англійскай мовы былі выдаленыя любыя згадкі пра гэтых жывёл?


...выратаваўся ад сасісак

Эліят Джонс з брытанскага графства Лінкальншыр на працягу 15 гадоў не еў амаль нічога, акрамя сасісак у цесце. Ён рабіў выключэнне толькі для чыпсаў і сандвічаў з ласосевым паштэтам. Паводле яго слоў, нават ад думкі пра што-небудзь іншае з прадуктаў яму рабілася млосна. Маці Эліята сцвярджае, што праблемы з харчаваннем пачаліся, калі хлопчыку споўнілася два гады — з гэтага ўзросту ён давіўся ад любой ежы, акрамя сасісак у цесце. Жанчына, заклапочаная здароўем сына, звярнулася да кагнітыўна-паводзінскага гіпнатэрапеўта Дэвіда Кілмуры. Урач дапамог юнаку пераадолець расстройства выбіральнага харчавання і неафобію (боязь новага), на якія той пакутаваў. Пасля гіпнатэрапіі Эліят стаў есці смажанае мяса і агародніну, а таксама ўпершыню пакаштаваў марозіва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».