18 Верасень, аўторак

Вы тут

Скарэктаваны бюджэт Віцебскай вобласці


На мінулым тыдні на пазачарговай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў гаварылі пра фінансаванне: уносілі змяненні і дапаўненні ў раней прынятыя рашэнні. Жыццё не стаіць на месцы, і размеркаванне бюджэтных грошай патрабуе карэкціровак. У прыватнасці, народныя абраннікі вырашылі выдзеліць 200 тысяч рублёў на мадэрнізацыю абсталявання Летняга амфітэатра — галоўнай сцэнічнай пляцоўкі фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».


У ліпені ён пройдзе 27-ы раз. У гэтай зале традыцыйна праводзяць цырымоніі адкрыцця і закрыцця, сольныя выступленні зорак, канцэрты ў рамках Дня Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і гэтак далей.

Як удакладніла «МС» у дырэкцыі фестывалю, з'явілася неабходнасць у частковай замене камплектуючых гукавой лічбавай мікшарнай сістэмы, якая неабходна для высакаякаснага гукавога суправаджэння. Сістэму набылі ў 2007 годзе, і яна ўжо не адпавядае сучасным тэхнічным патрабаванням. Некаторыя камплектуючыя рамонту не падлягаюць. Поўная замена сістэмы каштуе вельмі дорага, таму больш выгадна замяніць састарэлыя камплектуючыя. Гэта дазволіць у далейшым пазбегнуць значных выдаткаў на дадатковыя паслугі па тэхнічным забеспячэнні і правесці фестываль на сучасным прафесійным тэхнічным узроўні...

Улічваючы, што сёлета абласное свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі пройдзе ў Верхнядзвінску, туды пералічаць больш за 727 тысяч рублёў. У райвыканкаме канстатавалі, што да пачатку фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2018» трэба адрамантаваць цэнтр культуры, рэканструяваць раённую бібліятэку, мадэрнізаваць аддзяленне дзённага знаходжання пенсіянераў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Шмат чаго трэба зрабіць і на цэнтральнай плошчы, іншых аб'ектах.

Больш за 2,4 мільёна рублёў прадугледжана для субсідавання жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву, 555 тысяч — на рамонт устаноў аховы здароўя.

У Віцебску ў так званым спальным мікрараёне «Білева-2» неабходна дабудаваць дзіцячы садок і школу. Каб вырашыць пытанне фінансавання, у гарвыканкаме вырашылі ажыццявіць выпуск аблігацыйнай пазыкі на 45 мільёнаў рублёў (на 2018—2020 гады), у тым ліку на 12 мільёнаў рублёў — на бягучы год.

Не забылі і пра ўстановы адукацыі вобласці ў цэлым — каб перад пачаткам новага вучэбнага года яны зрабілі рамонт, выдзеляць 5 мільёнаў рублёў.

Унесены і іншыя карэкціроўкі ў размеркаванне бюджэтных грошай.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Карэкціроўка бюджэту

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.

Эканоміка

Ці можна кіраваць попытам спажыўцоў?

Ці можна кіраваць попытам спажыўцоў?

Ад спантаннай пакупкі са «зніжкай па-беларуску» можна не толькі не атрымаць якой-небудзь эканоміі, але і пераплаціць за яе.

Культура

У Мінск прыедуць «Іліяда» на папірусе і найстаражытнейшыя фрагменты Бібліі

У Мінск прыедуць «Іліяда» на папірусе і найстаражытнейшыя фрагменты Бібліі

Выстаўка адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Грамадства

Андрус Пулакас: У Беларусі шукаю не адрозненні, а супадзенні

Андрус Пулакас: У Беларусі шукаю не адрозненні, а супадзенні

З Літвой у нас агульнае гістарычнае мінулае, і зараз яна – наша бліжэйшая суседка ў Еўрасаюзе.