Вы тут

Чэшскія бізнесмены прапануюць праекты ў энергетыцы і перапрацоўцы


Аб гэтым было заяўлена падчас работы беларуска-чэшскага бізнес-форуму ў Гродне. У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрадаў дзвюх краін, паслы, кіраўнікі прадпрыемстваў і кампаній.


Па словах намесніка міністра прамысловасці і гандлю Чэшскай Рэспублікі Эдуарда Муржыцкы, плануецца наладзіць больш цесныя кантакты з гродзенскім рэгіёнам. Асаблівая ўвага ўдзяляецца энэргетыцы. Чэшская кампанія ўжо ажыццявіла праект па пастаўцы турбін для Нёманскай ГЭС, зараз рыхтуецца яшчэ адзін значны праект у гэтай сферы, які датычыцца перадачы электраэнергіі і яе акумулявання. Таксама чэшскі бок гатовы прапанаваць новыя тэхналогіі перапрацоўкі для сельскагаспадарчай галіны, што дазволіць атрымаць эканамічны эфект пры экспарце прадукцыі. Тым больш што вобласць валодае багатай сыравіннай базай.

Як зазначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук, сувязі з Чэшскай Рэспублікай пакуль недастатковыя. Экспартныя пастаўкі ажыццяўляюць некалькі прадпрыемстваў, у асноўным ААТ «Гродна Азот», завод «Альберцін», прадпрыемствы па дрэваперапрацоўцы. За першы квартал тавараабарот склаў 4 млн долараў. На тэрыторыі вобласці працуюць тры кампаніі з чэшскім капіталам. У ліку самых значных праектаў — вытворчасць крэслаў з буку і арганізацыя вытворчасці драўняна-паліўных брыкетаў. Агульны аб'ём інвестыцый дадзеных праектаў склаў больш за 8 млн долараў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Новы віток партнёрства

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.