Вы тут

У Мінску абмеркавалі правядзенне V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі


Вынікам Форуму рэгіёнаў павінны стаць прапановы, якія паўплываюць на перспектывы Саюзнай дзяржавы

На гэта звярнуў увагу старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр ПАПКОЎ на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.


Сфармуляваць прапановы, якія прасунуць беларуска-расійскую інтэграцыю наперад, магчыма пры добрай падрыхтоўцы работы секцый, пленарнага пасяджэння і выніковага дакумента форуму. Таму гэтай частцы арганізатары надаюць вялікае значэнне. Тэма пленарнага пасяджэння — «Прыярытэтныя кірункі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва». Секцыі прысвечаны наступным кірункам: аграрная палітыка, гарманізацыя заканадаўства, моладзь і лічбавая эканоміка. Форум пройдзе на пачатку кастрычніка ў Магілёўскай вобласці. Чакаецца, што ў ім возьмуць удзел лідары дзвюх дзяржаў.

— Пытанні, якія будуць абмяркоўвацца на выніковым пасяджэнні, прапрацоўваюцца са студзеня на навукова-практычных канферэнцыях і круглых сталах, — паведаміла журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму Марыяна ШЧОТКІНА. — Не менш важная праблематыка прагучыць на Савеце дзелавога супрацоўніцтва. На форуме не толькі дэманструецца дружба народаў, яго прыярытэтам з'яўляюцца эканамічныя пытанні, адпаведныя пагадненні і кантракты.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, кіраўнік секцыі, прысвечанай уніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства Саюзнай дзяржавы, Ала БОДАК расказала, што падчас падрыхтоўкі да форуму на працягу года сумесна з Пастаянным камітэтам і Сакратарыятам Парламенцкага сходу была ўпершыню прааналізавана прававая прастора Саюзнай дзяржавы. «Мы маем цэлы шэраг прававых механізмаў, закладзеных у інтэграцыйных дакументах, якія яшчэ ніколі не выкарыстоўваліся. Цяпер высвятляем, што перашкаджае іх задзейнічаць. Па выніках плануем выйсці на канцэпцыю ўдасканалення заканадаўства Саюзнай дзяржавы, якую прапануем для разгляду на Вышэйшым дзяржаўным савеце», — праінфармавала сенатар.

Праграма форуму вельмі насычаная і рознабаковая. На пасяджэнні Міжпарламенцкай камісіі верхніх палат Беларусі і Расіі будзе прааналізаваны маніторынг выканання палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Яшчэ адным пытаннем стане развіццё канкурэнтаздольнай галіны жывёлагадоўлі на аснове селекцыйна-генетычных цэнтраў.

Вялікі блок мерапрыемстваў будзе прысвечаны моладзі, супрацоўніцтву ў сферы культуры і грамадскіх арганізацый.

Пра тое, наколькі абласны цэнтр і іншыя пляцоўкі рэгіёна гатовы прыняць форум, журналістам расказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар НЕКРАШЭВІЧ: «Усе этапы, якія былі вызначаны Саветам Рэспублікі, выконваюцца. Пакуль не завершана фінансаванне будаўніцтва новага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, але мы праводзім работу за кошт мясцовага бюджэту. Высокую ступень гатоўнасці мае Палац культуры вобласці. Таксама прыводзім у парадак вуліцы і дамы, каб годна сустрэць гасцей. А госці для нас — гэта людскі трафік, запоўненыя гасцініцы, загружаныя прадпрыемствы грамадскага харчавання. Думаю, што Магілёўшчына пераканае ўсіх, што Форум рэгіёнаў павінен праходзіць у рэгіёнах».

Чакаецца, што на форум прыедзе не менш за 1000 гасцей. Наступнае пасяджэнне аргкамітэта пройдзе ў ліпені ў Магілёве з удзелам расійскага боку.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Сур'ёзная размова ў святочным антуражы

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.